2 траўня 2024, Чацвер, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр працы: Беларусы занадта шмат адпачываюць на бальнічным

145
Міністр працы: Беларусы занадта шмат адпачываюць на бальнічным
ІРЫНА КАСЦЕВІЧ
ФОТА: БЕЛТА

У Працоўны кодэкс будуць унесеныя змены.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны анансавала змены ў Працоўны кодэкс, якія, магчыма, неўзабаве будуць прынятыя, і некаторыя іншыя свае ініцыятывы.

Пра тое, што зменіцца, распавяла кіраўніца міністэрства Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.

Міністр працы звярнула ўвагу на тое, што выраслі выдаткі на выплату дапамог у часовай непрацаздольнасці:

- Ён (рост выплат. - Рэд.) асабліва прыкметны ў Менскай, Берасцейскай і Гомельскай абласцях. Мяркую, што супольна з органамі аховы здароўя неабходна правесці сур'ёзны аналіз прычын росту паказчыка часовай непрацаздольнасці з распрацоўкай адпаведных захадаў, - сказала Ірына Касцевіч.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках