4 траўня 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Возьмем у рукі плакаты і падтрымаем «Хартыю-97»

Леанід Судаленка: Возьмем у рукі плакаты і падтрымаем «Хартыю-97»
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Гамельчукі рыхтуюць вулічнае шэсце ў падтрымку незалежнага сайта.

Пра гэта сайту Сharter97.org заявіў юрыст незалежнага прафзвязу РЭП, вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка:

- Стаўленне да гэтай падзеі мы выказалі, падаўшы заяўку на правядзенне вулічнага шэсця ў падтрымку сайта Сharer97.org. Хочацца падтрымаць незалежны сайт, блакіроўка якога з'яўляецца ўдарам па свабодзе слова і свабодзе выказвання меркаванняў у Беларусі.

«Хартыя-97» - самы чытаны і вядомы апазіцыйны рэсурс у нашай краіне. Улады наважылі паказаць, што хочуць кантраляваць тое, што чытаюць беларусы. Мы з гэтым нязгодныя і будзем пратэставаць.

Цяпер скажу як юрыст: калі ў Мінінфарма ёсць нейкія прэтэнзіі да сайта - юрыдычна іх абгрунтуйце. Атрымліваецца, што чыноўнікі сваёй пастановай, без нейкага разбору, прызналі сайт Сharter97.org «экстрэмісцкім». Мяне таксама калісьці называлі «экстрэмістам», здымалі з цягнікоў. Як я трапіў у гэты спіс, як мне адтуль выйсці - дагэтуль так і не зразумеў.

Таму мы і заявілі гэта шэсце ў салідарнасць з сайтам Сharter97.org. Возьмем плакаты, пройдзем вуліцамі горада і нагадаем гамельчукам, што ёсць такая праблема ў Беларусі.

Вельмі хочацца, каб вас хутчэй разблакавалі. Я прадаўжаю чытаць «Хартыю-97» і цяпер, ёсць шмат магчымасцяў абыйсці блакаванне: розныя праграмы і ананімайзэры. Зычу вам хутчэй вярнуцца ў інфармацыйную прастору Беларусі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках