20 красавiка 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жураўскі Вель Граеўскі: Блакаванне «Хартыі-97» павялічвае пагрозу агрэсіі Расеі супраць Беларусі

8
Жураўскі Вель Граеўскі: Блакаванне «Хартыі-97» павялічвае пагрозу агрэсіі Расеі супраць Беларусі
Пшэмыслаў Жураўскі Вель Граеўскі

Блакаванне ўладамі Беларусі буйнога незалежнага сайта - трывожны сігнал для Захаду.

Пра гэта заявіў чалец праграмнай рады кіроўнай польскай партыі «Права і Справядлівасць», чалец Нацыянальнай рады развіцця пры прэзідэнце Польшчы, дарадца міністра замежных спраў Польшчы, прафесар Пшэмыслаў Жураўскі Вель Граеўскі, каментуючы блакаванне беларускага незалежнага сайта Charter97.org:

- Ніхто не здзіўлены такімі паводзінамі беларускіх уладаў, якія і раней выкарыстоўвалі падобныя метады. Цяжка назваць гэтую сітуацыю незвычайнай. Можна суперажываць, выказаць свае шкадаванні, але нельга сказаць, што я здзіўлены. Я не ведаю прычын, з якіх быў заблакаваны сайт, але яны ў кожным выпадку з'яўляюцца другараднымі. Рана ці позна, з рэальных або выдуманых прычын, рэжым Лукашэнкі пайшоў бы на гэты крок.

Гэта сапраўды трывожная сітуацыя. Здавалася, што пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе, сярод беларускіх уладаў з'явілася заклапочанасць з нагоды расейскай экспансіянісцкай палітыкі, ахвярай якой магла стаць і Беларусь, нягледзячы на яе форму праўлення. Дыктатура, каб не ператварыцца ў расейскую правінцыю, у нейкай ступені змяніла свой курс, дала паслабленне ў дачыненні да нацыянальнай ідэі і самаідэнтыфікацыі, аслабіла курс русіфікацыі.

Але збавенне ад такога інструмента, як Charter97.org, які ў інфармацыйна-ментальным сэнсе дзейнічаў у процівагу Расеі, з'яўляецца зменай палітычнага курсу беларускіх уладаў і вельмі трывожным сігналам для ўсіх нас.

- Беларусь моцна інтэграваная ў вайсковы саюз з Расеяй. Самы яскравы прыклад вайсковага ўзаемадзеяння - вучэнні «Захад-2017». Ці могуць змены ў інфармацыйным полі несці пагрозу для ўсяго рэгіёну?

- Думаю так. Лёс Беларусі, узровень ўздзеяння Расеі на афіцыйны Менск - усё гэта ўплывае на рэгіён і ўсіх краін-суседзяў Беларусі. Безумоўна, наўпроставыя наступствы вучэнняў «Захад-2017» адыгрываюць трохі большую ролю. У 21 стагоддзі немагчыма адрэзаць чалавека ад інфармацыі, усе маюць доступ да інтэрнэту.

Але аднак, калі Крэмль вызначыць, што яму патрэбная чарговая перамога, то наступнай ахвярай такога дзеяння, якое б лічылася «паспяховым ваенным паходам», стала б Беларусь.

Памяншэнне магчымасці хаця б ідэйнага супрацьстаяння беларусаў гэтаму ціску, толькі набліжае магчымасць прыняцця Расеяй такой пастановы.

Я б не казаў, што гэта непасрэдны сігнал да актыўных дзеянняў, але блакаванне Сharter97.org - крок у кірунку павелічэння пагрозы расейскай агрэсіі супраць Беларусі. Такая агрэсія можа стаць вынікам унутрыпалітычных працэсаў у Расеі, стварэнне вобразу Пуціна, як «збіральніка зямель расейскіх». Сітуацыя рухаецца ў гэтым кірунку.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках