20 красавiка 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэліс Зінгерыс: Лукашэнка здаў Беларусь крамлёўскім прапагандыстам

11
Эмануэліс Зінгерыс: Лукашэнка здаў Беларусь крамлёўскім прапагандыстам
ЭМАНУЭЛІС ЗІНГЕРЫС

Усе заявы Лукашэнкі пра дыялог з Захадам былі ліпавымі.

Пра гэта заявіў літоўскі палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Сэйма Літвы Эмануэль Зінгерыс, каментуючы блакаванне беларускага незалежнага сайта Charter97.org:

- Блакаванне «Хартыі-97» даводзіць, што ўся гэтая паказуха наконт «плюралізму» (слова «дэмакратыі» я нават не ўжываю) у Менску нічога не значыць.

Лукашэнка ўсяго толькі памяняў метады рэпрэсій супраць палітычных апанентаў: так, іх цяпер не саджаюць надоўга ў турму, але затое выпісваюць гіганцкія штрафы. Малапрыкметнасць такога метаду рэпрэсій беларускія ўлады спалучаюць з інтэнсіўным прамываннем мазгоў насельніцтву краіны, пераследуючы незалежныя СМІ.

Але, як мы цяпер яшчэ раз пераканаліся, усе заявы Лукашэнкі пра «дыялог» з Захадам былі ліпавымі. І, нягледзячы на абяцаныя «біткойны» і «лічбавую эканоміку», Менск будзе страчваць прывабнасць для заходніх партнёраў, бо ён не стаў месцам, дзе можна спакойна і свабодна абмяркоўваць ідэі ці чытаць СМІ еўрапейскага кшталту.

Лукашэнку можна «павіншаваць» з сумнеўнай «перамогай»: у спаборніцтве паміж Масквой і Менскай, дзе менш свабоды слова і больш цэнзуры, пальма першынства цяпер перайшла да Менска. Разам з усімі стратамі для іміджу і наступствамі.

- «Хартыя-97» з 3 мільёнамі унікальных наведвальнікаў за месяц з'яўляецца галоўнай процівагай расейскім і прарасейскім інфармацыйным рэсурсам у Беларусі. Да якіх наступстваў можа прывесці яе блакаванне?

- Інфармацыйнае поле ў Беларусі стане яшчэ больш прарасейскім. Гэта цалкам упісваецца ў палітычную лінію чалавека, які больш як 20 гадоў свайго кіравання практычна знішчыў беларускую адукацыю ў школах.

Імітацыя беларускімі ўладамі «заходняга вектару» апошнім часам з'яўляецца абсалютна фіктыўнай. Гэта мы чарговым разам бачым з нападаў на СМІ заходняга, дэмакратычнага тыпу, якім з'яўляецца «Хартыя-97».

Блакаванне «Хартыі» адкрывае дарогу да ўзмацнення ўплыву кантраляваных Крамлём зомбі-скрынь і зомбі-радыёстанцый. Гэта азначае геапалітычны кантроль звонку нязменнай маскоўскай уладай, якая і не думае пра нейкі плюралізме ў Расеі.

Беларусі пагражае канчатковая інтэграцыя ў расейскую недэмакратычную прастору і крамлёўскае стэрэатыпнае мысленне. Гэта адбываецца з дазволу грамадзяніна Лукашэнкі. Блакуючы «Хартыю-97», Лукашэнка падымае рукі і кажа Крамлю, здаючыся: калі ласка, наша інфармацыйная прастора цяпер з'яўляецца вашай.

Фактычна, адбылася перадача Расеі беларускай інфармацыйнай прасторы. Заўважце, што пры гэтым у Кіеве, напрыклад, колькасць СМІ на расейскай мове ўвесь час памяншаецца, а ў Беларусі дэмакратычныя выданні ўвесь час знаходзяцца пад ціскам. Гэта не што іншае, як перадача Лукашэнкам кантролю над інфармацыйнымі плынямі крамлёўскім прапагандыстам, накшталт Кісялёва. Практычна ўсе дзевяць мільёнаў насельніцтва Беларусі аддаюцца на водкуп замбаваным крамлёўскім «ватнікам» і прапагандыстам.

- Як, на вашу думку, беларусы змогуць захаваць сваю інфармацыйную незалежнасць?

- Трэба абараняць свае дэмакратычныя СМІ - такія, як «Хартыя-97». І шукаць магчымасці для атрымання праўдзівай інфармацыі.

Менск, нарэшце, знаходзіцца за 170 кіламетрах ад Вільні, а жыхары Гародні і Ліды ездзяць у Літву яшчэ часцей. Я хачу звярнуцца да іх: выкарыстоўвайце гэтыя паездкі не толькі для таго, каб купіць пару новых чаравікаў.

Чытайце ў нас «Хартыю-97» і заблакаваныя ў Беларусі сайты, слухайце літоўскія СМІ, наладжвайце хвалю на «Радыё Свабода». Мы вельмі рады беларускім пакупнікам у нашых супермаркетах. Але яшчэ больш будзем рады, калі прыязджаючы ў Літву, беларусы будуць ўлівацца ў вольную інфармацыйную прастору. Карыстайцеся гэтай магчымасцю, пакуль самі не знаходзіцеся пад «крылом» Еўразвязу і NАТО.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках