27 красавiка 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры спосабы вылечыць пахмелле без спіртных напояў

24
Чатыры спосабы вылечыць пахмелле без спіртных напояў

Экспэрты падзяліліся парадамі.

Не варта лячыць моцнае пахмелле малымі дозамі спіртных напояў. Экспэрты назвалі 4 найбольш эфектыўных спосабы перамагчы непрыемныя сімптомы, піша 24apteka.com.

Многія людзі падыходзяць да лячэння пахмелля з вядомым гомеапатычным прынцыпам: падобнае вылечваецца падобным. Ёсць меркаванне пра тое, што невялікія дозы алкагольных напояў дастаткова хутка вернуць чалавека ў форму і пазбавяць яго ад усіх непрыемных сімптомаў. У рэальнасці, гэта прыносіць толькі вельмі непрацяглую ў часе палёгку, якая хутка заканчваецца, змяняючыся яшчэ больш выяўленымі непрыемнымі сімптомамі. Калі вы не хочаце пакутаваць ад пахмелля занадта доўга, то не спрабуйце змагацца з ім з дапамогай алкаголю. Існуюць значна больш эфектыўныя метады лячэння пахмелля, чыё дзеянне было даведзенае навуковым шляхам.

Да прыкладу, можна прыгатаваць сабе кактэйль «Крывавая Мэры», адмовіўшыся ад яго алкагольнага ўтрымання. Паўшклянкі таматнага соку неабходна змяшаць з двума сталовымі лыжкамі цытрынавага соку, дадаць туды трохі вустэрскай падлівы ці яе аналагаў, гарачага перцу і жмуток салеры. Таматы ўтрымліваюць фруктозу, якая дапаможа арганізму хутчэй засвоіць алкаголь і вывесці яго з сістэмы.

Яшчэ адзін дзейсны рэцэпт - банан і мёд у выглядзе сэндвіча. Вам спатрэбіцца адзін парэзаны банан, маленькая лыжка мёду і два кавалачкі цэльназернавога хлеба. Пры алкаголі павялічваецца мочавыпусканне, што прыводзіць да вывядзення з арганізма калію і абязводжвання. Банан забяспечвае аднаўленне ўзроўню гэтага электраліту. Мёд дазваляе павялічыць узровень цукру ў крыві і даць вам энэргію, а фруктоза таксама дапамагае яго засвоіць і спаліць алкаголь.

Калі два гэтыя рэцэпту вам здаюцца не занадта прыемныя, то паспрабуйце імбірную гарбату. 12 кавалачкаў імбіру трэба растварыць у 4 кубках кіпню, выціснуць туды лімон, дадаць паўкубка мёду і свежавыціснутага апельсінавага соку. Імбір тысячагоддзямі выкарыстоўваецца для барацьбы з разладам страўніка. Даследаванні паказваюць, што ён палягчае ўзровень болю, блакуе фармаванне запаленчых кампанентаў простагландынаў і лейкатрыёнаў. Мёд патрэбны для таго, каб зрабіць напой больш салодкім, ну а пра ўздзеянне фруктозы мы ўжо казалі неаднаразова.

Самым простым спосабам прафілактыкі пахмелля з'яўляецца адзін кубачак вады, які трэба выпіць яшчэ да пачатку ўжывання спіртных напояў. Разам з вадой праглыніце дзве таблеткі парацэтамолу. Асноўнай прычынай пахмелля з'яўляецца абязводжванне. Алкаголь - гэта дыурэтык, які вымывае ваду з арганізма. Менавіта таму вам проста трэба больш піць для змякчэння сімптомаў пахмелля. На кожны куфель або чарку спіртных напояў трэба выпіваць па шклянцы вады.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках