20 траўня 2024, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск з афіцыйным візітам прыбыў дыктатар Судана

У Менск з афіцыйным візітам прыбыў дыктатар Судана
ФОТА: BELTA

Нязменны кіраўнік Судана з 1989 года правядзе перамовы з Лукашэнкам.

У Менск з афіцыйным візітам прыбыў правіцель Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. Яго ўрачыста сустрэлі ў аэрапорце.

Як паведамляе БелТА, 10 снежня адбудуцца яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Суданскі дыктатар возьме ўдзел у цырымоніі афіцыйнага адкрыцця пасольства сваёй краіны ў Менску, сустрэнецца з высокімі чыноўнікамі.

Паводле звестак амерыканскага часопіса «Parade», на 2005 год ён займаў першае месца ў дзясятцы самых горшых дыктатараў сучаснасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках