У панядзелак у Беларусі будзе да +5 градусаў
- 9.12.2018, 15:50
- 6,929
На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць мокры снег і дажджы.
У найбліжэйшыя дні, 10 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць мокры снег і дажджы.
Месцамі чакаецца туман і слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень - ад 0 да +5.