29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі навучыліся худнець без дыет і практыкаванняў

9
У Японіі навучыліся худнець без дыет і практыкаванняў

Навукоўцы высветлілі, якія пахі дапамагаюць эфектыўна спальваць тлушч.

Японскія дыетолагі высветлілі, як можна схуднець без спорту і дыеты.

Японскія даследчыкі з Осакскага ўніверсітэта ў Суйце правялі шэраг экспэрыментаў і высветлілі, што паспяхова худнець можна без цяжкіх трэніровак і абмежаванняў у ежы, паведамляе orthodox.od.ua.

Дыетолагі сцвярджаюць, што можна лёгка схуднець, калі штодня ўдыхаць пэўныя пахі. Навукоўцы кажуць, што лепш за ўсё дапамагаюць спальваць тлушч алей перцавай мяты, а таксама эфірны алей грэйпфрута. Акрамя таго, гэтыя цытрусавыя эфектыўныя ў спальванні калорый і ў якасці перакусу.

Акрамя алеяў дапамагаюць паскорыць абмен рэчываў і яркія пахі зялёных яблыкаў і саспелых бананаў. Таксама пах экстракту ванілі з'яўляецца найлепшым памочнікам, каб на некаторы час здаволіць пачуццё голаду. Больш за тое, пахі вострага перцу і імбіру таксама спрыяюць зніжэнню тлушчавай масы за кошт лепшай працы метабалізму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках