28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі няўдачай закончыўся запуск прататыпа лятальнай таксоўкі

23
У Расеі няўдачай закончыўся запуск прататыпа лятальнай таксоўкі

Адразу пасля ўзлёту апарат упаў у снег.

7 снежня на прэзентацыі ў інавацыйным цэнтры "Сколкава" ў Расеі не змог ажыццявіць дэманстрацыйны палёт прататып аэратаксоўкі. Відэа запуску апублікаваў у YouTube карыстальнік Roads L, піша "Гордан". Адразу пасля ўзлёту апарат упаў у снег.

"РЕН ТБ" паведамляе, што кошт прататыпа склаў 12 млн руб. (блізу 5,5 млн грн). "Мы не ведаем, што адбылося", - пракаментаваў тое, што адбылося прадстаўнік-распрацоўнік апарата. Паводле ягоных слоў, прататып толькі адзін. Адная з версій высільванне батарэі апарата, інфармуе ТАСС.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках