24 красавiка 2024, Серада, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нават без трэніровак: знойдзены спосаб схуднець за выходныя

6
Нават без трэніровак: знойдзены спосаб схуднець за выходныя

Даследчыкі тэхаскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што ахвочыя схуднець могуць зрабіць гэта за 2 дні.

Адзначаецца, што зрабіць гэта можна нават без трэніровак, піша "Лента.ру". Так, экспэрты прааналізавалі эфект ад практыкаванняў на пэўныя нейронавыя сувязі мозгу, якія маюцца ў мышэй і людзей, і высветлілі, што эфект ад трэніроўкі сярэдняй інтэнсіўнасці можа доўжыцца на працягу некалькіх дзён.

Высветлілася, што адна гадзінная трэніроўка на бегавой дарожцы знізіла апетыт пацукоў на шэсць гадзін, а таксама дазволіла ім хутчэй страчваць вагу. Пасля трэніроўкі іх метабалізм паскорыўся на найбліжэйшыя 48 гадзін, і арганізм спальваў больш калорый. «Гэты вынік можа растлумачыць на ўзроўні нейронавых сувязяў, чаму многія людзі не адчуваюць голаду адразу пасля трэніроўкі», - патлумачыў адзін з даследчыкаў доктар Кевін Уільямс.

У выніку экспэрыменту навукоўцы выказалі здагадку, што адпачынак ад трэніровак у выходныя не паўплывае на метабалізм, узровень цукру ў крыві ці апетыт чалавека, калі ён займаўся спортам у пятніцу. Яны таксама дапускаюць, што чым больш чалавек трэніруецца, тым даўжэй доўжыцца эфект.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках