29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі стартап для падарожнікаў трапіў у самы папулярны агрэгатар

2
Беларускі стартап для падарожнікаў трапіў у самы папулярны агрэгатар

Стартап Алега Ціханава - гэта разумны планавальнік падарожжаў, які падрыхтуе вам тур па Еўропе за некалькі клікаў.

Беларус Алег Ціханаў, CEO стартапа Eightydays.me, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што каманда выпусціла на Product Hunt версію 1.0 свайго прадукту. Праект ужо стаў топ-1 дня на сайце, але Алег заклікае падтрымліваць стартап і далей, паведамляе kyky.org.

Eightydays.me - гэта разумны планавальнік падарожжаў, які, як абяцаюць распрацоўшчыкі, падрыхтуе вам тур па Еўропе за некалькі клікаў. Як патлумачыў Алег Ціханаў, каманда змяніла канцэпцыю стартапу. Раней ён, пазнаючы вашы пажаданні і патрабаванні, прапаноўваў ужо падрыхтаванае падарожжа. Цяпер жа ён адразу выдасць некалькі чарнавых варыянтаў, а вы зможаце іх падрэдагаваць пад свой густ.

Алег таксама распавёў, чым яго стартап лепшы за канкурэнтаў. Сярод пераваг ён называе час - на падрыхтоўку падарожжа можа сысці 20 секунд. Таксама ён кажа, што толькі ў іх сістэма аўтаматычна ўлічвае цягнікі, самалёты і паромы пры падрыхтоўцы аднаго тура. З новаўвядзенняў Ціханаў адзначае, што праект практычна не выкарыстоўвае раннія і познія рэйсы, каб чалавек мог паўнавартасна адпачываць у падарожжы. Таксама вам не будзе выдаваць рэйсы з перасадкамі, таму што менавіта праз іх часта ўзнікаюць непрыемныя сітуацыі накшталт страты багажу або спазнення на самалёт.

CEO праекта адзначыў і іншыя плюсы - напрыклад, падчас падрыхтоўкі тура на сайце паказвае канчатковую цану, з улікам усіх такс і збораў. Таксама дадатак сам вас зарэгіструе на рэйс і дашле пасадкавыя талоны. Алег кажа, што каманда адкрыта да прапаноў і партнёрства, і просіць пісаць на пошту [email protected].

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках