18 красавiка 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты за тры гадзіны ўпаў больш як на 5%

2
Кошт нафты за тры гадзіны ўпаў больш як на 5%

Нафтавыя кошты на сусветных біржах перайшлі да зніжэння.

Прыкладна за тры гадзіны кошт барэля Brent, узнімаўся раніцай амаль да $62, падаў больш як на $3. На мінімуме ён дасягнуў адзнакі $58,42, што на 5,1% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў, паведамляе РБК.

Адначасова на 5% патаннела і нафта маркі WTI, кошт барэля якой знізіўся да $50,24. На гэтым фоне знізіўся і курс рубля. Курс даляра на Маскоўскай біржы 6 снежня дасягнуў адзнакі 67,23 рубля, курс еўра - 76,13 руб.

Значнае зніжэнне нафтавых катыровак адбылося пасля заявы міністра энэргетыкі Савудаўскай Арабіі Халіда аль-Фаліха, што краінам OPEC і дзяржавам-партнёрам альянсу пакуль не ўдалося дамовіцца аб аб'ёмах скарачэння нафтаздабычы. Савудаўскі міністр адзначыў, што абмяркоўваецца магчымасць скараціць дзённую здабычу на 0,5-1 млн барэля, аднак захоўваецца рызыка, што ўдзельнікам перамоў не атрымаецца прыйсці да пагаднення.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што Расея на перамовах з OPEC заявіла пра гатоўнасць скараціць здабычу максімум на 140 тысяч барэляў, а ў картэлі разлічваюць на ўдвая большае скарачэнне.

Са слоў аль-Фаліха, Савудаўская Арабія выступае за тое, каб ніводнаму з удзельнікаў OPEC+ не было зроблена льгот пры ўкладанні новага кантракту.

«Агулам Расея ўжо заявіла раней публічна ў асобе прэзідэнта, што згодна на скарачэнне здабычы. Пытанне толькі ў тым, на колькі, калі, і як па кампаніях усё будзе размяркоўвацца, такія ўнутраныя рэчы. Яны ўсё яшчэ абмяркоўваюць розныя варыянты», - сказаў аль-Фаліх (цытата з «РІА Навіны»).

Аб прынцыповай згодзе Расеі ўдзельнічаць у пагадненні, Уладзімір Пуцін заявіў пасля сустрэчы з кронпрынц Савудаўскай Арабіі Махамедам бэн Салманам, якая адбылася 3 снежня. «Так, у нас ёсць дамоўленасць падоўжыць нашае пагадненне», - сказаў прэзідэнт Расеі. Канчатковых пастаноў аб канкрэтных аб'ёмах здабычы нафты пакуль няма, удакладніў ён. У той жа дзень кошт барэля Brent вырас больш як на 5%.

6 снежня кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак заявіў, што Расеі, нават калі OPEC+ прыме пастанову аб зніжэнні аб'ёмаў, не ўдасца хутка скараціць здабычу праз халодную зіму. «Гэта нашы геалагічныя і кліматычныя ўмовы, асаблівасці нашай нафтаздабычы», - патлумачыў міністр.

Да 14:00 (Менск) кошт барэля Brent на біржы ICE складаў $58,72 (мінус 4,61% да ўзроўню закрыцця папярэдніх таргоў), кошт барэля WTI - $50,47 (мінус 4,58%). Курс даляра на Маскоўскай біржы складаў 67,03 руб, курс еўра - 75,93 рубля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках