27 красавiка 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Пуцін павінен быць пакараны

NYT: Пуцін павінен быць пакараны

Мэта Расеі відавочная: яна хоча вяртання да той эры, калі ўласнасць і зямлю захоплівалі сілай.

"Нельга дапусціць, каб Расеі сышла з рук яе дурная агрэсія супраць Украіны. Захад павінен дзейнічаць", - піша ў сваім артыкуле для The New York Times, (пераклад - inopressa.ru) прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, спасылаючыся на захоп расейскімі ўзброенымі сіламі ўкраінскіх суднаў і іх маракоў у Керчанскай пратоцы 25 лістапада.

"Падзеі апошняга часу маюць наўпроставае дачыненне да бяспекі NАТО? - мяркуе Парашэнка. - Цяпер Расея мае вялікую колькасць вайсковых караблёў у Чорным моры, што азначае, што яна можа пагражаць чальцам NАТО - Румыніі, Балгарыі і Турцыі. І гэта можа быць толькі пачаткам. Расея таксама мае значную прысутнасць у Балтыйскім моры. Надоечы над Балтыйскім морам былі перахопленыя расейскія знішчальнікі - не першы раз, і ў іх не было плана палёту. Хто можа гарантаваць, што гэта не было рэпетыцыяй патрулёў над сумнавядомым газаправодам "Паўночны струмен-II", які Расея пракладае праз Балтыйскае мора для таго, каб кінуць выклік Еўропе?"

"Мэта Расеі відавочная: яна хоча вяртання да той эры, калі ўласнасць і зямлю захоплівалі сілай, - мяркуе Парашэнка. Яна пачне з Украіны і працягне рухацца на Захад да таго часу, пакуль ёй дазволіць дэмакратычны свет. Цяпер дэмакратычныя краіны павінны зрабіць выбар: выступіць за тое, што з'яўляецца правільным, або працягнуць патураць прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

"Прэзідэнт Трамп прадэманстраваў сапраўднае лідарства, скасаваўшы сваю сустрэчу з Пуціным на саміце G-20 у Аргентыне праз захоп Расеяй украінскіх суднаў і маракоў. Мы атрымалі адчувальную падтрымку з боку Белага дома і Кангрэса, уключаючы абарончыя ўзбраенні, узмацненне санкцый і больш бяспечныя амерыканскія энэргетычныя пастаўкі. Разам партнёры па абодва бакі Атлантыкі могуць працягваць падвышаць стаўкі за стварэнне Расеяй пагрозы для нашай калектыўнай бяспекі".

"Улічваючы акупацыю Крыма і Данбасу, нашая агульная задача - не дазволіць Расеі выплюхнуць сваю агрэсію ў Азоўскае мора, - піша аўтар публікацыі. – І "Азоўскі пакет санкцый" у дачыненні да Расеі будзе самым меншым, чым павінен адказаць свет гэтым разам. Пакуль Захад прамаўляе, Пуцін - дзейнічае. Надышоў час адказаць".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках