20 красавiка 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дзесяці станцыях менскага метро з'явіцца бясплатны Wi-Fi

5
На дзесяці станцыях менскага метро з'явіцца бясплатны Wi-Fi

Бясплатны Wi-Fi з'явіцца вясной.

Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на дзесяці станцыях сталічнага метрапалітэна ў 2019 годзе, паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў кампаніі «Дзелавая сетка».

Будуць абсталяваны пункты доступу на шасці станцыях: «Пятроўшчыне», «Плошчы Леніна», «Уручча», «Першамайскай», «Нямізе», «Аўтазаводскай».

- Іх падключаць у першую чаргу, ужо вясной 2019-га, бо гэтыя станцыі размешчаны побач са знакавымі спартыўнымі аб'ектамі: «Аўтазаводская» - ля «Чыжоўка-Арэны», «Плошча Леніна» і «Першамайская» - ля стадыёна «Дынама», «Няміга» - ля Палаца спорту, «Уручча» - ля аднайменнага спартыўнага комплексу. Станцыя «Пятроўшчына» мае выхад да Студэнцкай вёскі, у якой на час Гульняў размесцяць спартоўцаў з іншых краін, - кажуць у кампаніі.

Яшчэ чатыры пункты доступу абсталююць да канца наступнага года на станцыях «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа», «Маскоўская» і «Каменная Горка».

Нагадаем, бясплатны Wi-Fi з'явіўся ў ліпені на Купалаўскай і Кастрычніцкай.

- У метро з дапамогай бясплатнага Wi-Fi да інтэрнэту падключаюцца ў сярэднім 6-6,5 тысячы карыстальнікаў штомесяц. Усплёск па колькасці сесій адзначаецца з 29-га на 31-е чысло. Імаверна, гэта тлумачыцца тым, што да канца месяца аб'ём індывідуальнага мабільнага інтэрнэт-трафіку ў карыстальнікаў, як правіла, ужо вычарпаны, - кажуць у «Дзелавой сетцы».

Каб падключыцца да інтэрнэту ў метро, трэба выбраць Free Wi-Fi Minsk і прайсці рэгістрацыю праз СМС-код.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках