19 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, колькі смажанай бульбы павінна быць у здаровай порцыі

16
Навукоўцы распавялі, колькі смажанай бульбы павінна быць у здаровай порцыі

Даследаваннем займаўся Гарвардскі ўніверсітэт.

Навука даўно давяла, што смажаныя прадукты не вельмі карысныя для здароўя, і гэта тычыцца ўлюбёнай мільёнамі людзей смажанай бульбы, паведамляе orthodox.od.

Але ці можа наогул быць такая колькасць смажанай бульбы, якая б не проста не несла шкоды для арганізма, але яшчэ і была карыснай? Даследнікі з Гарвардскага ўніверсітэта ўстанавілі, што ў здаровай порцыі бульбы павінна быць не больш за 6 кавалачкаў. Гаворка ідзе менавіта пра тую самую бульбачку, абсмажаную ў алеі і добра пасоленую, якую мы так любім. Для большасці з нас 6 кавалачкаў бульбы на талерцы - самая сапраўдная дзіцячая порцыя, якая наўрад ці задаволіць апетыт. Але даследаванне паказала, што ўсё што звыш, ужо шкодна.

Аўтары гэтага даследавання падкрэсліваюць, што калі доза смажанай бульбы вышэйшая, то гэта «бомба з харчовага крухмалу». А калі чалавек не наядаецца 6 кавалачкамі бульбы, то яму варта дадаць на талерку якой-небудзь агароднінны, салаты, калі, вядома, стаіць мэта абараніць сябе ад сэрцава-судзінных захворванняў. Адзначым, што такога кшталту хваробы з'яўляюцца галоўнай прычынай смяротнасці ў большасці развітых краін свету, прычым колькасць хвароб сэрца расце.

Нездаровыя прадукты харчавання накшталт смажанай бульбы прыводзяць да развіцця атэрасклерозу і закаркоўвання крывяносных судзін, што можа справакаваць інфаркт ці інсульт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках