28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разам мы мяняем свет да лепшага

4
Разам мы мяняем свет да лепшага
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: tut.by

Абарона правоў вартая таго, каб змагацца.

Праваабаронца Леанід Судаленка віншуе з надыходным Новым годам і заклікае кожнага беларуса больш актыўна змагацца за свае правы, піша «Гомельская весна».

«Я прапаную ў новым годзе быць больш настойлівымі, больш упартымі ў прасоўванні правоў чалавека, толькі так мы зможам змяніць наш свет да лепшага. Толькі разам мы можам і павінны прымусіць уладу зважаць на правы кожнага!» – заяўляе абаронца правоў чалавека.

Узнагароджаны ў адыходным годзе Прэміяй французскай рэспублікі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» за ўклад у абарону правоў іншых людзей праваабаронца падкрэслівае, што 2018-ы год быў асаблівым – свет святкаваў 70-годдзе з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека!

– На жаль сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне доўгі час не мяняецца да лепшага. Наша краіна застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе да сёння ўжываецца смяротнае пакаранне. Наша краіна застаецца адзінай краінай у Еўропе, грамадзяне якой пазбаўленыя права абараняць свае правы ў Еўрапейскім судзе правоў чалавека.

– Урад штодня пераследуе журналістаў, якія працуюць на замежныя рэдакцыі СМІ. Цягам года ў крымінальным парадку пераследаваўся незалежны прафзвяз супрацоўнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), лідары якога ў значнай ступені абмежаваныя ў сваіх правах. Сур'ёзную заклапочанасць выклікаюць пытанні права кожнага на мірныя сходы і выказванне меркавання.

– У наступным годзе ўрад зноў будзе праз аплату камунальных паслуг патрабаваць падатак для часова незанятых або беспрацоўных грамадзянаў, якіх налічваецца блізу паўмільёна чалавек. Зноў могуць адбыцца масавыя акцыі пратэсту і мы, праваабаронцы, павінны і абавязаныя быць на перадавой гэтых падзей.

– Абарона правоў іншых людзей вартая таго, каб у ёй змагацца. Разам мы мяняем свет да лепшага!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках