28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі адронны калайдар спынілі на два гады

2
Вялікі адронны калайдар спынілі на два гады

Навукоўцы і інжынеры будуць займацца мадэрнізацыяй і рамонтам паскаральніка, каб павялічыць яго свяцільнасць.

Навуковыя экспэрыменты на Вялікім адронным калайдары спыненыя, яго заглушылі на два гады, паведамляе выданне N+1.

Навукоўцы і інжынеры будуць займацца мадэрнізацыяй і рамонтам паскаральніка, каб павялічыць ягоную свяцільнасць прыкладна ўдвая і зрабіць крок да ператварэння яго ў Вялікі адронны калайдэр высокай свяцільнасці (High Luminosity LHC, HL-LHC).

Паводле звестак выдання, калайдэр будзе абноўлены блізу 130 новымі звышправодным магнітамі, сумарнае поле якіх дасягне 11,5 тэсла, а таксама больш дасканалай сістэмай электрасілкавання. Побач з паскаральнікам пабудуюць новыя поласці і тэхналагічныя тунэлі, крыягеннае абсталяванне і сістэмы вентыляцыі.

Калайдэр будзе адключаны да 2021 года, затым БАК прапрацуе тры гады з падвоенай свяцільнасцю, а затым будзе зноў спынены на два з паловай гады, пасля якога ўстаноўка і ператворыцца ў HL-LHC са свяцільнасцю ў шэсць - сем разоў вышэй за праектную.

«Падчас сезону 2026-2036 года HL-LHC набярэ ў 10 разоў больш звестак, чым за час працы БАК», - піша N+1.

У красавіку 2015 года калайдар, размешчаны пад зямлёй на мяжы паміж Францыяй і Швейцарыяй каля Жэневы, упершыню запусцілі на двайной магутнасці пасля пачатку мадэрнізацыі яго ў 2013 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках