28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця пісьменнік Андрэй Бітаў

3
Пайшоў з жыцця пісьменнік Андрэй Бітаў
АНДРЭЙ БІТАЎ

Вядомы расейскі пісьменнік памёр ва ўзросце 81 года.

Ва ўзросце 81 года памёр пісьменнік Андрэй Бітаў. Пра гэта паведамілі ў Facebook літаратурны крытык Галіна Юзэфовіч, а таксама паэт Леў Рубінштэйн. Інфармацыю пацвердзіла ўнучка Бітава Паліна. З ейных слоў, ён памёр у шпіталі ў Маскве.

Расейскі ПЭН-цэнтр называе пісьменніка адным з галоўных узораў расейскага постмадэрнізму.

Бітаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў Ленінградзе і падчас блакады быў эвакуяваны з горада. Ён пачаў пісаць у сярэдзіне 1950-х гадах, яго тэксты публікаваліся з 1960-х гадоў. У 1965 годзе ён стаў сябрам Саюза пісьменнікаў.

У пачатку 1970-х гадоў ён напісаў раман «Пушкінскі дом» пра жыццё шасцідзясятніка Лёвы Адоеўцава, у Савецкім Саюзе ён быў апублікаваны толькі ў 1987 годзе, да гэтага хадзіў у самвыдаце. У канцы дзесяцігоддзя Бітаў стаў адным са стваральнікаў альманаха «Метраполь», які таксама быў забаронены ў СССР. Пасля складання альманаха яго звольнілі з Маскоўскага літаратурнага інстытута, дзе ён выкладаў, таксама ўлады ўвялі забарону на публікацыю яго твораў. Пісьменніку закрылі выезд за мяжу.

У канцы 1980-х гадоў Бітаў стаў адным з заснавальнікаў ПЭН-клуба, а з 1991 года ўзначальваў расейскі ПЭН-цэнтр.

Бітаў быў у 1987 годзе ўдастоены ордэна «Знак пашаны», у 2018 годзе - ордэна Дружбы. Францыя ў 1993 годзе ўзнагародзіла яго ордэнам «За заслугі ў мастацтве і літаратуры».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках