18 красавiка 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі знайшлі пярсцёнак, страчаны 2000 год таму

7
У Ізраілі знайшлі пярсцёнак, страчаны 2000 год таму
ФОТА: POPMECH.RU

Старажытны пярсцёнак з каштоўным каменем выявілі археолагі пры раскопках у Нацыянальным парку Горада Давіда.

Спецыялісты тлумачылі гэта тым, што ў даўнія часы жанчыны здымалі пярсцёнкі і ўпрыгажэнні перад купаннем i часам забывалі іх, паведамляе «Популярная механика».

На думку аднаго з удзельнікаў экспедыцыі, археолага Ары Леві, жанчына зняла дарагі пярсцёнак, перш чым пагрузіцца ў рытуальную ванну на паломніцкай дарозе ў Ерусалім. Відавочна, затым яна накіравалася далей, забыўшыся або страціўшы яго. Адбылося гэта блізу дзвюх тысяч гадоў таму.

Пярсцёнак разам з іншымі артэфактамі, выяўленымі падчас пошукавых работ, дазваляе навукоўцам звязаць гісторыю аднаго чалавека з бытам і звычкамі іншых людзей, а таксама праліць святло на гісторыка-культурныя асаблівасці жыцця грамадства ў часы Другога Храма (516 год да н. э. - 70 год н. э.).

Рытуальная ванна была знойдзеная ўздоўж старой утрамбаванай дарогі, якая вядзе з басейна Шылаах да Храмавай гары. Як мяркуюць гісторыкі, яна была галоўнай дарогай, па якой габрэйскія паломнікі накіроўваліся ў храм.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках