24 красавiка 2024, Серада, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брагінскі «дармаед» праз суд запатрабаваў выключыць ягоныя звесткі з базы

38
Брагінскі «дармаед» праз суд запатрабаваў выключыць ягоныя звесткі з базы
УЛАДЗІМІР ЦЕРАМЕЦКІ

Уладзімір Церамецкі патрабуе праверкі канстытуцыйнасці дэкрэта №1.

Стала дзейная так званая «дармаедская» камісія ў Брагіне выклікала «на дыван» мясцовага жыхара Уладзіміра Церамецкага, прапанаваўшы яму пацвердзіць занятасць у эканоміцы. 52-х гадовы мужчына не стаў чакаць, пакуль яму выставяць рахунак за паслугі ЖКГ у пяцікратнай суме і ўжо запатрабаваў не толькі выключыць ягоныя звесткі з базы «не занятых у эканоміцы», але і праверкі канстытуцыйнасці «дармаедскага» дэкрэта, паведамляе «Гомельская весна».

Акрамя пытанняў аб свабодзе выбару роду заняткаў, прымусовай працы і дыскрымінацыі сур'ёзную заклапочанасць у мужчыны выклікае ўключэнне ягоных персанальных звестак у базу, якая даступная шырокаму колу службовых асоб дзяржорганаў, што, на ягоную думку, можа пацягнуць умяшанне ў ягонае асабістае жыццё.

У скарзе, адрасаванай у мясцовы райвыканкам часова не працуючы жыхар Брагіна паставіў шэраг пытанняў.

«Па-за залежнасцю ад занятасці, пры куплі тавараў і паслуг усе грамадзяне выплачваюць такія ўскосныя падаткі, як акцыз і ПДВ. У мяне ва ўласнасці аўтамабіль, я набываю бензін, аплачваю мабільную сувязь. Мне не зразумела, чаму выплаціўшы адну базавую за год рамеснік, напрыклад, уважаецца за занятага ў эканоміцы, а я пасля аплаты штогадовых васьмі базавых дарожнага збору ў гэтую катэгорыю не трапляю. Дзе шукаць разумны сэнс», - здзіўляецца мужчына.

У. Церамецкі просіць Брагінскі райвыканкам хадайнічаць перад Гомельскім аблвыканкамам аб пастаноўцы перад Канстытуцыйным Судом пытання для прызнання дэкрэта №3 неканстытуцыйным, прызнаць яго чалавекам, які браў у 2018 годзе ўдзел у эканоміцы і выключыць яго з базы асобаў, не занятых у эканоміцы.

Ён заяўляе, што пасля захавання дасудовага парадку прадоўжыць барацьбу і ў судах. Жыхар Брагіна з'яўляецца сябрам незалежнага прафзвязу РЭП і дапамагае яму прававы інспектар прафзвязу Леанід Судаленка, вядомы «адвакат дармаедаў», які летась правёў паспяховы «дармаедскі» суд у Гомелі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках