15 траўня 2024, Серада, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады касуюць дыферэнцыяцыю тарыфаў на электраэнэргію

41
Улады касуюць дыферэнцыяцыю тарыфаў на электраэнэргію
ФОТА: KP.BY

Міністр энэргетыкі паабяцаў, што «беларусы неўзабаве адчуюць змены на сабе».

Міністэрства энэргетыкі падрыхтавала праект пастановы, якая прадугледжвае скасаванне дыферэнцыяцыі тарыфаў на электрычнасць паводле аб'ёму спажывання. Мяркуецца, што змены увядуць з 1 студзеня 2019 года. Пра гэта распавёў міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч. Да канца месяца праект дакумента перададуць на разгляд ва ўрад, піша tut.by.

Цяпер тарыфы на электраэнэргію дыферэнцыююцца ў трох кірунках. Першы - паводле аб'ёму спажывання. Тыя, хто спажывае да 150 кВт•г энэргіі, плацяць паводле субсідаваных тарыфаў. Электрычнасць, выдаткаваная звыш нормы, аплачваецца паводле поўнага тарыфу.

Ёсць дыферэнцыяцыя тарыфаў для кватэр з газавай плітой і з электрычнай. Тыя, хто маюць газавую пліта, аплачваюць паводле льготнага тарыфу толькі 150 кВт•г спажытай энэргіі - за 0,1433 рубля за кВт•г. Кожная лішняя кілават-гадзіна каштуе 0,1841 рубля. Ільготны тарыф для кватэр з электраплітой распаўсюджваецца на 250 кВт•г - 0,1218 рубля. За лішнія кілават-гадзіны, але да 400 кВт•г, трэба плаціць паводле тарыфу 0,1583. Звыш 400 кВт•г адна кВт•г каштуе 0,1841 рубля.

Гаворка ідзе пра скасаванне дыферэнцыяцыі тарыфаў паводле аб'ёму спажывання.

- Цяпер Міністэрствам энэргетыкі падрыхтаваны адпаведны праект пастановы, які прадугледжвае скасаванне дыферэнцыяванай аплаты за электрычную энэргію ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Дыферэнцыяцыя на электрычныя і газавыя пліты захаваецца, - распавёў Віктар Каранкевіч. - Гэты дакумент праходзіць узгадненне з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, і да канца гэтага месяца ён будзе ўнесены ва ўстаноўленым парадку на разгляд ва Урад.

Колькі складуць тарыфы пасля скасавання дыферэнцыяцыі, міністр энэргетыкі не абвясціў. Сказаў, што «можна пачакаць два тыдні і ўсе самі ўсё ўбачаць, прачуюць і аблічаць».

Нагадаем, 22 снежня Лукашэнка павысіў цэны ЖКП. У выніку дастасавання зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя выплаты для насельніцтва ў разліку на тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг падвысяцца ў межах $ 5.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках