28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ешце і худнейце: гэтыя прадукты дапамогуць скінуць лішнія кілаграмы

Ешце і худнейце: гэтыя прадукты дапамогуць скінуць лішнія кілаграмы

Названыя самыя сытныя прадукты для схуднення.

Эксперты ў дыеце апавялі, што варта ўключыць у штодзённы рацыён харчавання людзям, якія сочаць за сваёй вагой і спрабуюць пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў, піша Hronika.info.

Напрыклад, дыетолагі рэкамендавалі есці аўсяную кашу. Аўсянка, паводле словаў спецыялістаў, гэта адна з найлепшых прыродных крыніцаў клятчаткі, неабходнай для актыўнага метабалізму. Звычка есці аўсяную кашу не толькі дапамагае схуднець, але і аздараўляе – гэты прадукт вядзе да зніжэння ўзроўню халестэрыну.

Таксама сытныя і карысныя нятлустыя гатункі мяса і рыбы – пастаўшчыкі неабходнага для арганізма бялку. У той самы час дыетолагі раяць не злоўжываць імі, асабліва мясам, паколькі прадукты з жывёльным бялком доўга засвойваюцца стрававальным трактам.

Акрамя гэтага, у спіс самых карысных сытных прадуктаў увайшлі курыныя яйкі і чорны горкі шакалад – іхняе ўжыванне ўмацоўвае імунітэт і падтрымлівае здароўе псіхікі. Іншыя «чэмпіёны» ў забеспячэнні сытасці – тварог і арэхі.

Таксама, як ні дзіўна, эксперты рэкамендуюць для схуднення бульбу.

«Ешце бульбу асобна ад іншых прадуктаў – зваранай або запечанай у лупінах без дадавання тлушчаў. Бульба дае доўгае адчуванне сытасці за кошт вялікай колькасці пажыўных рэчываў, у тым ліку каштоўных вітамінаў», – канстатавалі медыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках