20 красавiка 2024, Субота, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго баіцца Лукашэнка?

70
Чаго баіцца Лукашэнка?

Дыктатар занадта часта ездзіць у Оршу.

Лукашэнка зноў пабываў у Оршы. Зайшоў на мясцовы льнокамбінат, запатрабаваў павялічыць прадукцыйнасць удвая, зладзіў разнос ім жа прызначанаму ўраду, мясцовым чыноўнікам. Нічога новага, незвычайна толькі тое, што занадта часта дыктатар у Оршу ездзіць. Чаму так адбываецца?

Пра гэта ў інтэрв'ю bnknews.org апавёў мясцовы лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Васіль Бераснеў:

– Перад прыездам Лукашэнкі мясцовыя чыноўнікі, вядома, спрабуюць зладзіць паказуху, навесці марафет там, дзе ён пройдзе ці праедзе. Так было нядаўна ў Баўбасаве, напрыклад. Але агульную карціну выправіць у іх не атрымліваецца. Інвестыцый няма. Беспрацоўе, якое летась было большым за 13%, прадаўжае расці, людзі тысячамі едуць на заробкі ў Расею, моладзь ужо больш на Польшчу арыентуецца. Лагістычны цэнтр, які павінен быў быць адкрыты ў Баўбасаве, да гэтага часу не дабудаваны. «Падняць Аршаншчыну з руінаў і попелу», як патрабаваў Лукашэнка, так і не атрымалася.

Лукашэнка занадта часта ездзіць у Оршу. Ён памятае, што тут былі самыя масавыя пратэсты дармаедаў, людзі былі настроеныя вельмі катэгарычна. Яго гэта вельмі напалохала, вядома. Пасля аднаго з ягоных візітаў у Оршу «паляцеў» урад Кабякова. Нельга выключаць, што хутка і Румаса звольняць – занадта ўжо часта яго кіраўнік крытыкуе.

На аршанскіх прадпрыемствах сур'ёзных зменаў ад візіту дыктатара не чакаюць. Супрацоўнік мясцовага льнокамбіната Аляксандр апавёў пра настроі супрацоўнікаў

– Лукашэнка не проста памятае пра вясну мінулага года, ён ведае, што і мы памятаем. А тады ж, падчас мітынгу пратэсту супраць «дармаедскага дэкрэта», толькі цудам здолелі спыніць нашых мужыкоў, якія ўжо былі гатовыя выбіваць дзверы ў райвыканкаме і займаць кабінеты чыноўнікаў. Пра гэта не пісалі ў газетах, але амапаўцы і чэкісты, думаю, ведалі пра такія настроі. Менавіта таму ён часта наведваецца сюды.

Але пераменаў да лепшага ўсё роўна ж няма. Горад стаў нейкай чорнай дзіркай. На ўсю Оршу – адзін кінатэатр, пайсці няма куды, моладзі тут рабіць няма чаго. Хіба што лядовая арэна. Нават у басейн ездзім у Александрыю – у вёску, уяўляеце? На льнокамбінаце увесь час выпраўляюць у адпачынкі за свой кошт, тых, хто старэйшы – проста звальняюць. Заробкі ў нас яшчэ больш-менш, а на іншых прадпрыемствах 400 рублёў для звычайнага супрацоўніка – столь.

А самыя масавыя пратэсты ў нас у горадзе нездарма ж прайшлі. У час Вялікай Айчыннай пад Оршай быў дадзены першы залп знакамітай «Кацюшы». Тут радзіма Караткевіча. 30 гадоў таму нашы бацькі перакрывалі чыгунку. Мы ж усё гэта таксама памятаем. Не трэба нас злаваць.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках