25 красавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр амерыканскі актор Кен Бэры

1
Памёр амерыканскі актор Кен Бэры
КЕН БЭРЫ

Амерыканскі актор Кен Бэры памёр ва ўзросце 85 гадоў.

Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter са спасылкай на ягоную былую жонку Джэкі Джозэф-Лоўрэнс.

Адзначаецца, што актор памёр у медыцынскім цэнтры ў каліфарнійскім горадзе Бербанк. Прычыны ягонай смерці не ўдакладняюцца.

Бэры нарадзіўся ў горадзе Малінэ штата Ілінойс у 1933 годзе. У дзяцінстве займаўся танцамі, удзельнічаў у розных конкурсах. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на вайсковую службу. Падчас службы пазнаёміўся з акторам Леанардам Німоем, якія разаслаў тэлеграмы ў розныя кінастудыі з просьбай запрасіць Бэры на кастынг. Пасля Бэры атрымаў прапанову ад студыі Universal і падпісаў кантракт.

Найбольшую вядомасць яму прынеслі ролі ў серыялах F Troop, The Andy Griffith Show, Mayberry RFD.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках