2 траўня 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне раскрытыкавалі галасаванне Беларусі ў ААН

21
Ва Украіне раскрытыкавалі галасаванне Беларусі ў ААН

Першая віцэ-спікерка Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка пракаментавала «нейтральную» пазіцыю Беларусі.

Пазіцыя Беларусі з'яўляецца непрымальнай, тым больш з улікам таго, што ў Менску праходзіць пасяджэнне Кантактная група ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Такім чынам пракаментавала галасаванне нашай краіны ў ААН першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады, прадстаўніца Украіны ў Гуманітарнай падгрупы Ірына Герашчанка. Пра гэта палітык напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

- Чырвоныя кнопкі націснулі традыцыйныя сатэліты Крамля. У гэтым кантэксце чарговым разам хачу прыцягнуць увагу да пазіцыі Беларусі, якая публічна падкрэслівае сваю нейтральнасць, а на самай справе заўсёды займае бок Масквы. Гэта асабліва непрымальна, на маю думку, улічваючы, што ў Менску праходзяць мірныя перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. І мы чакаем ад Беларусі сапраўды нейтральнай пазіцыі, у тым ліку на міжнародным узроўні, асабліва падчас галасаванняў, якія тычацца Данбаса, незаконнай мілітарызацыі рэгіёну з боку РФ, - крытыкуе пазіцыю афіцыйнага Менска Герашчанка.

У той жа час, адзначае палітык, некалькі важных для Украіны краін, якія таксама раней галасавалі супраць такіх рэзалюцый, гэтым разам устрымаліся.

- Дзякуй. Між іншым, дзякуем Казахстану.

Нагадаем, Генеральная асамблея ААН прыняла прапанаваную Украінай рэзалюцыю пра «праблемы мілітарызацыі» Крыма і акваторый Азоўскага і Чорнага мораў. Галасаванне па дакуменце прайшло 17 снежня.

Рэзалюцыю падтрымалі 66 краін, 19 былі «супраць», устрымаліся 72. Беларусь традыцыйна галасавала супраць.

Раней у беларускім МЗС адзначалі, што «гэта наша прынцыповая пазіцыя», а рэспубліка на ўласным досведзе ведае, што такое «спробы штучнай палітызацыі, раздзімання праблем, якіх у рэальнасці няма ў грамадстве і дзяржаве».

Украіна не першым разам крытыкуе Беларусь за такую пазіцыю. Заклікі пазбавіць Менск статусу перамоўнай пляцоўкі гучалі і летась.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках