20 красавiка 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грабеншчыкоў - Аюбу Ціціеву: Мы з вамі, святло перамагае цемру

Барыс Грабеншчыкоў - Аюбу Ціціеву: Мы з вамі, святло перамагае цемру
БАРЫС ГРАБЕНШЧЫКОЎ

Лідар гурту «Акварыум» падтрымаў ініцыятыву Amnesty International у абарону праваабаронцы.

Расейскі рок-музыка і лідар гурту «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў ініцыятыву міжнароднай арганізацыі Amnesty International (AI) у абарону чачэнскага праваабаронцы Аюба Ціціева. «Вам сіл і цярпення. Мы з Вамі. Святло перамагае цемру. Хай вас бароніць Бог», - напісана ў лісце, які Грабеншчыкоў адправіў Ціціеву ў СІЗА, піша «Немецкая волна».

Глабальная кампанія ў падтрымку Ціціева праводзілася AI на працягу ўсяго 2018 года, пакуль кіраўнік чачэнскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» знаходзіцца ў Чачні пад арыштам. У рамках гэтай кампаніі было сабрана 160 тысяч подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем да расейскіх уладаў вызваліць Ціціева і праваабаронцу Ігара Нагаўкіна з Валгаграда, а таксама расследаваць напад на эколага, Андрэя Рудамаху з Краснадара.

Праваабаронца Ігар Нагаўкін быў вызвалены

Праз тры тыдні пасля таго, як 26 кастрычніка сабраныя подпісы былі перададзеныя ў адміністрацыю прэзідэнта РФ, Нагаўкін быў адпушчаны на волю. Ён правёў у СІЗА два гады з надуманых абвінавачванняў.

Аюб Ціціеў быў затрыманы ў Чачні 9 студзеня. Паводле версіі следства, Ціціеў «у неўстаноўлены месцы» і «пры нявысветленых абставінах і часе» набыў не менш за 207 грамаў марыхуаны. Праваабаронца віну не прызнае і настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя.

У снежні Ціціеў стаў лаўрэатам нямецка-французскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона», якую ад яго імя ў Маскве прынялі старшыня савета «Мемарыялу» Алег Арлоў, а таксама чачэнская праваабаронца, пісьменніца і журналістка Мілана Бахаева.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках