23 красавiка 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыент загінуў у гомельскай лякарні пры дзіўных абставінах

9
Пацыент загінуў у гомельскай лякарні пры дзіўных абставінах

Цела мужчыны знайшлі ў дзень ягонай меркаванай выпіскі.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці мужчыны ў адной з медыцынскіх устаноў Гомеля, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Жыхар Жлобінскага раёна 1957 года нараджэння праходзіў лячэнне ў лякарні абласнога цэнтра. 14 снежня, у дзень ягонай меркаванай выпіскі, цела мужчыны было знойдзена ў будынку медустановы. Абставінаў, якія паказваюць на крымінальны характар смерці, цяпер не ўстаноўлена, адзначыла Марыя Крываногава.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння, апытваюць сваякоў, медыцынскіх работнікаў і пацыентаў медустановы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках