3 траўня 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы адмаўляюцца працаваць 2 студзеня

74
Беларусы адмаўляюцца працаваць 2 студзеня
Фото: tut.by

Запушчаная петыцыя аб пераносе працоўнага дня.

У Беларусі запусцілі петыцыю аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня на кожную іншую суботу цягам 2019 года.

- Сёлета Мінпрацы прапанавала зрабіць 2 студзеня 2019 года выхадным днём. Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выходных дні запар - з 30 снежня да 2 студзеня.

Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Урадам прынятая пастанова аб пераносе працоўных дзён у 2019 годзе. Канкрэтныя даты зацверджаныя пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2018 года №906.

Саўмін вызначыў, што 2 студзеня 2019 года выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым.

Просім станоўча перагледзець пастанову аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на кожную іншую суботу, - адзначаюць аўтары петыцыі.

Нагадаем, 17 снежня быў апублікаваны графік пераносаў працоўных дзён і выхадных на 2019 год. Пры гэтым 2 студзеня не зрабілі выходным, хаця размовы пра гэта раней былі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках