2 траўня 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аптычная ілюзія італійскага фатографа збянтэжыла Сеціва

7
Аптычная ілюзія італійскага фатографа збянтэжыла Сеціва

Фатограф зняў цікавы відэафокус.

На Instagram-старонцы папулярнага італійскага фатографа Дарыё Банзі з'явілася загадкавае відэа, зробленае ў адной з самых вялікіх далін у цэнтральных Альпах, піша «Сегодня».

На запісе можна ўбачыць струмень вады, якая здаецца замерзлай і нерухомай, але калі падставіць пад яе руку - разлятаецца пырскамі.

«Нерухомая! Здаецца, быццам вада застыла, але яна цячэ. Гэта не падман, гэта ўсё рэальнасць!» - напісаў аўтар роліка ў апісанні да відэа.

Некаторыя карыстальнікі сеткі палічылі, што фатограф спецыяльна замарудзіў відэа, каб з'явіўся такі эфект. Аднак сам Дарыё тлумачыць гэтую аптычную ілюзію фізічнымі асаблівасцямі плыні: «Гэта рэдкая з'ява, якая мае дачыненне да гідрагазадынамікі. Называецца ламінарная плынь».

Фатограф расказвае, што для таго, каб паўстала ламінарная плынь, вада павінна быць без прымешак, а яе хуткасць павінна быць невялікай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках