19 красавiка 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Патрабуем неадкладна зняць усе абвінавачванні са Змітра Паліенкі

3
Amnesty International: Патрабуем неадкладна зняць усе абвінавачванні са Змітра Паліенкі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Актывіста могуць паўторна прызнаць вязнем сумлення.

Amnesty International заклікае беларускія ўлады спыніць кампанію пераследу Змітра Паліенкі.

«Калі Зміцер зазнае які-небудзь пераслед, ягоны статус вязня сумлення будзе неадкладна адноўлены», - заявіла кампейнер што да Беларусі ў Amnesty International Айша Юнг.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні з былога вязня сумлення Змітра Паліенкі і спыніць кампанію пераследу актывіста», гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

«Зміцер выйшаў на свабоду 24 кастрычніка і павінен быў амаль штодня з'яўляцца ў пастарунку, каб слухаць «лекцыі аб працаўладкаванні».

Нядаўна Зміцер адмовіўся гэта рабіць, у выніку чаго яму выставілі абвінавачванне паводле артыкула 23.4 Адміністрацыйнага кодэксу (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі), за гэта ён можа быць аштрафаваны ці прысуджаны да 25 дзён зняволення.

Зміцер Паліенка распавёў нам, што лекцыі не былі часткай умоў ягонага вызвалення. Ён намагае на тым, што ён павінен быць вольны ў пошуку і выбары сваёй працы і што дзеянні міліцыі фактычна з'яўляюцца пераследам.

Судовае паседжанне паводле справы Змітра было адкладзенае другім разам, акрамя таго Паліенка атрымаў позву ў пастарунак для паўторнага разгляду ягонай справы».

«Тое, што мы бачым, - гэта прадаўжэнне кампаніі пераследу актывіста, на гэты раз на чале з начальнікам мясцовай міліцыі. Гэта павінна спыніцца», - сказала Айша Юнг, кампейнер што да Беларусі ў Amnesty International Eastern Europe&Central Asia.

«Зміцер адбыў поўнае пакаранне, і цяпер яму павінны дазволіць цалкам карыстацца сваімі правамі і свабодамі. Калі Зміцер зазнае які-небудзь санкцыі, ягоны статус вязня сумлення будзе неадкладна адноўлены. Няма ніякіх законных падстаў для выстаўлення яму якіх-небудзь абвінавачванняў», - заявіла Айша Юнг.

У жніўні 2017 года Amnesty International ужо прызнавала Змітра Паліенку вязнем сумлення. Работнікі Бабруйскай калоніі, у якой Зміцер правёў паўтара года, паводле інфармацыі праваабаронцаў, наўмысна стваралі цяжкія ўмовы для актывіста. На думку міліцыянтаў, нядаўні вязень сумлення Паліенка, які выйшаў на волю ў кастрычніку, абавязаны штодня (акрамя выхадных і панядзелка) хадзіць у РУУС Заводскага раёна і з 17.00 да 18.00 слухаць «лекцыі аб працаўладкаванні».

Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру на сумнеўнае, з юрыдычнага пункту гледжання, патрабаванне наведваць «лекцыі». У адсутнасць пастановы пракуратуры суддзя Настасся Асіпчык прысудзіла штраф сумай 980 рублёў. Наступны суд запланаваны на заўтра, 19 снежня. Змітру Паліенку пагражае новы штраф або адміністрацыйны арышт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках