20 красавiка 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі прэзентаваў другі кліп з будучага альбому

2
Лявон Вольскі прэзентаваў другі кліп з будучага альбому
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ

Легендарны музыка крытыкуе беларускую адукацыю ў новым кліпе і запрашае на сакавіцкі канцэрт.

Канцэртная прэзентацыя альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя» адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall, піша tut.by. Дарэчы, музыка прадставіў другі кліп з будучага дыска - на яго сабрана ўжо 75% ад неабходнай сумы.

Новая песня называецца «Аперацыя адукацыя». У раскацістым фінале Лявон Вольскі спявае: «Адукацыя - акупацыя! На ўсім жыцці адбіваецца». Рэжысёр атмасфернага відэа - Серж Аўсянік. Дарэчы, Лявон напісаў гэтую песню не толькі як былы вучань і бацька, але і як дыпламаваны настаўнік рысавання і малявання. Вольскі распавядае:

- Вядома, свае праблемы з адукацыяй ёсць усюды, але адна сітуацыя - у Фінляндыі і зусім іншая - у Беларусі. Памятаю, як падчас педагагічнай практыкі працаваў у адной са школ Менска. Па-першае, нават настаўнікам нельга было хадзіць з доўгімі валасамі: даводзілася хаваць іх пад каўнер і завязвацца шалікам. Па-другое, было дзіўна, наколькі шаблоннае мысленне навязваліся дзецям. Напрыклад, я даваў творчае заданне - намаляваць жывёліну. У выніку хтосьці першым маляваў шчанюка, а астатнія проста паўтаралі. Мне здаецца, што за 35 гадоў змяніліся дробязі, але сутнасць, на жаль, засталася тая ж самая.

Першы сінгл з альбома - «Зніклыя людзі» - быў прадстаўлены ў лістападзе. У рамках краўдфандынгу на новы альбом «Гравітацыя» сабрана 75% ад неабходнай сумы. У адказ на ахвяраванні прыхільнікі могуць атрымаць сам альбом, эксклюзіўную атрыбутыку, а таксама мастацкія работы Лявона Вольскага.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Гравітацыя» адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. У рамках двухгадзіннага канцэрта прагучаць новыя песні, а таксама галоўныя гіты з папярэдніх альбомаў і этапаў кар'еры Лявона Вольскага.

Калі 2 сакавіка 2019, 19.00.

Дзе: «Прайм Хол».

Колькі: ад 30 рублёў (першыя 100, далей - даражэй).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках