20 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Глабальны закон Магніцкага здольны змяніць свет»

«Глабальны закон Магніцкага здольны змяніць свет»
СЯРГЕЙ МАГНІЦКІ

Амерыканскія палітыкі - пра сілу акта Магніцкага.

Глабальны закон Магніцкага прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць асоб, якія парушаюць правы чалавека і замешаныя ў карупцыі. Гэта магутны юрыдычны інструмент, але яго выкарыстанне дагэтуль было абмежаванае, паведамляе «Голас Амерыкі».

У выніку прынятага ў 2012 годзе Закона Магніцкага былі ўведзеныя санкцыі супраць службовых асоб, датычных да забойства расейскага адваката Сяргея Магніцкага, які раскрыў карупцыйныя схемы з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў.

Глабальны закон Магніцкага, прыняты ў 2016 годзе, распаўсюдзіў гэты прынцып на ўсе дзяржавы свету, дзе парушаюцца правы чалавека і квітнее карупцыя. На думку экспэртаў, закон з'яўляецца магутным інструментам, але на сённяшні дзень яго выкарыстанне абмежаванае. На думку праваабаронцаў, існуе таксама рызыка таго, што адміністрацыя Дональда Трампа, якая часцяком заплюшчвае вочы на парушэнне правоў чалавека, можа выкарыстаць гэты закон неправамерна.

Глабальны закон Магніцкага з'яўляецца адным з найважнейшых з наяўных у нас інструментаў для барацьбы з парушэннямі правоў чалавека ва ўсім свеце», - сказаў сэнатар-дэмакрат Бэн Кардзін (Ben Cardin), суаўтар закона, выступаючы ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS). Са слоў сэнатара, на сённяшні дзень пад санкцыямі Глабальнага закона Магніцкага знаходзіцца больш за сто кампаній і фізічных асоб, у тым ліку 17 савудаўцаў, якія падазраюцца ў датычнасці да забойства журналіста Джамаля Хашогі.

Сэнатар Кардзін таксама адзначыў, што закон яшчэ не выкарыстоўваўся напоўніцу, у тым ліку ў дачыненні да многіх краін, якія парушаюць правы чалавека, такіх як, напрыклад, Кітай, але адзначыў, што закон новы і прайшло яшчэ недастаткова часу для яго ўсебаковай ацэнкі.

Глабальны закон Магніцкага стаў прарывам у галіне правоў чалавека і барацьбы з карупцыяй. Закон дае вельмі шырокія паўнамоцтвы і з'яўляецца значна больш магутным, чым многія могуць сабе ўявіць», - сказаў Роб Бэршынскі (Robert Berschinski), віцэ-прэзідэнт праваабарончай арганізацыі Human Rights First, якая дапамагае праваабаронцам у падрыхтоўцы і прадастаўленні уладам ЗША спісаў асоб, якія падпадаюць, на іх думку, пад дзеянне закона.

«Адміністрацыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да некалькіх людзей, непасрэдна грунтуючыся на рэкамендацыях праваабаронцаў, і мы спадзяемся, што такіх выпадкаў будзе больш», - адзначыў Бэршынскі.

Сара Маргон (Sarah Margon), дырэктарка праваабарончай арганізацыі Human Rights First, заклапочаная тым, што адміністрацыя Трампа часцяком ігнаруе парушэнні правоў чалавека. «Цяперашняя выканаўчая ўлада ЗША схільная аб'ядноўвацца з тымі, каго мы традыцыйна ўважае за апанентаў, і не заўважаць дрэнных паводзін хаўруснікаў», - адзначыла Маргон.

Яна таксама выказала ўстурбаванасць тым, што Глабальны закон Магніцкага можа быць палітызаваны і выкарыстоўвацца неаб'ектыўна. Паводле ейных слоў, гэта можа адбыцца, калі закон будзе прымяняцца ў дачыненні да краін, з якімі ў ЗША ёсць супярэчнасці або для дасягнення палітычных мэтаў.

Яшчэ адная рызыка - нежаданне ўводзіць санкцыі супраць высокапастаўленых чыноўнікаў у пазбяганнмі канфліктаў, мяркуе Джошуа Уайт (Joshua White), дырэктар у палітыцы і аналізу праекта the Sentry, які расследуе глабальную карупцыю. На думку Уайта, выкарыстанне Глабальнага закона Магніцкага ў спалучэнні з фінансавым ціскам, «можа кардынальна змяніць жыццё мільёнаў людзей ва ўсім свеце».

Важнасць падтрымкі тых, хто змагаецца за правы чалавека ў Расеі, адзначыў і сэнатар Бэн Кардзін.

Адказваючы на пытанне Расейскай службы «Галасу Амерыкі», сэнатар Кардзін казаў пра неабходнасць скаардынаванай стратэгіі ў дачыненні да Масквы, а таксама адзначыў, што расейскім праваабаронцам павінна быць нададзеная вялікая падтрымка.

«Расея належыць да краін, дзе часцей за ўсё парушаюць правы чалавека, і менавіта ў дачыненні да гэтых краін перш за ўсё выкарыстоўваецца Закон Магніцкага. Расея - самая небяспечная краіна для журналістаў. Нашая стратэгія патрабуе адзінага скаардынаванага адказу, у тым ліку ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека, але наш адказ павінен быць значна больш маштабны. Кангрэс ЗША ўжо прыняў CAATSA - «Закон аб супрацьдзеянні апанентам Амерыкі праз санкцыі", які прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да Расеі. Але я згодны, што мы павінны рабіць больш для абароны правоў чалавека ў Расеі. Мы падтрымліваем смелых людзей, якія бароняць правы чалавека ў Расеі, часам рызыкуючы сваім жыццём. Мы павінны быць на іх баку», - падкрэсліў сэнатар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках