23 красавiка 2024, aўторак, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску снегапад і 9-бальныя заторы

5
У Менску снегапад і 9-бальныя заторы
ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА/ONLINER.BY

Сёння раніцай у Менску напружаная абстаноўка на дарогах.

Паводле інфармацыі сэрвісу «Яндэкс.Карты», у сталіцы 9-бальныя заторы. Сітуацыю ўскладняе снегапад, піша onliner.by. Снегапрыборачная тэхніка працуе, аднак на тое, каб ачысціць праезную частку, патрабуецца час.

Заторы - 9 балаў

На 9:00 на дарогах сталіцы 9-бальныя заторы. Такую інфармацыю дае сэрвіс «Яндэкс.Карты». Рух абцяжараны на некалькіх адцінках МКАД, у тым ліку: на вонкавым коле ад вуліцы Громава да з'езду на трасу Р23( Менск-Мікашэвічы), на вонкавым коле ад вуліцы Гінтаўта да з'езду на трасу М3 (Менск-Віцебск), на ўнутраным коле ад вуліцы Прытыцкага да вуліцы Ціміразева. Акрамя таго, заторы назіраюцца і ў цэнтральнай частцы горада: на праспекце Пераможцаў (у раёне скрыжавання з праспектам Машэрава), на праспекце Незалежнасці (ад вуліцы Маскоўскай да вуліцы Свярдлова і ад плошчы Перамогі да вуліцы Леніна), на праспекце Дзяржынскага і вуліцы Нямізе, на праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай, а таксама на вуліцы Казлова.

Праца грамадскага транспарту

Абстаноўка на дарогах адбіваецца на працы грамадскага транспарту ў сталіцы. На некаторых маршрутах ён ходзіць са значным адхіленнем ад графіка.

У «Менсктрансе» паведамілі, што а 8:03 адбылося прыпыненне руху тралейбусаў маршрутаў №12, 36, 40, 53 на праспекце Дзяржынскага ў кірунку праспекта Жукава. Прычына-дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам іншага транспарту.

- Рух тралейбусаў маршрутаў №12, 40, 53 быў арганізаваны да плошчы Мяснікова; №36 - па вуліцах Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, чыгуначнай, — распавялі ў «Менсктрансе».

А 8:33, паводле афіцыйнай інфармацыі, рух быў адноўлены.

Чытачы паведамляюць пра тое, што не змаглі скарыстацца грамадскім транспартам сёння раніцай. Многім давялося ісці пешшу некалькі прыпынкаў, каб не затрымацца ў заторы.

Рэкамендацыі ДАІ

ДАІ Менска звярнулася да ўдзельнікаў дарожнага руху з рэкамендацыямі: «У сталіцы працягваюцца моцныя ападкі, месцамі завеі, на дарогах галалёдзіца, у сувязі вышэйпададзеным Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да кіроўцаў — у складаных варунках надвор'я будзьце вельмі ўважлівымі на дарозе.

Выбірайце хуткасць руху зыходзячы са стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе. Каб пазбегнуць спадарожнага сутыкнення - трымайце дыстанцыю, а лепш павялічце яе ў два-тры разы. Будзьце пільныя пры праездзе пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту, месцаў масавага збору грамадзян. Пазбягайце рэзкіх манеўраў і гамавання. Не грэбуйце уласнай бяспекай і бяспекай пасажыраў.

Ва ўмовах недастатковай бачнасці рухайцеся з уключаным блізкім святлом фар або супрацьтуманнымі ліхтарамі.

Нельга забываць аб пешаходах, якія перабягаюць дарогу, імкнучыся хутчэй схавацца ад непагадзі, пры гэтым часта закрываюць твары башлыкамі і шалікамі. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае пешых удзельнікаў дарожнага руху паклапаціцца аб сваёй бяспецы на дарозе, няўхільна выконваць ПДР і насіць святлоадбівальныя элементы.

Калі падчас руху вы патрапілі ў цяжкае становішча праз непагадзь, вы можаце звярнуцца па дапамогу у найбліжэйшае падраздзяленне ДАІ. Экіпажы ДПС арыентаваны на аказанне пасільнай дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў складаную сітуацыю на дарозе».

«Гаррамаўтадар — на дарогі выведзена 375 адзінак спецтэхнікі

На прадпрыемстве «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» паведамілі, што сёння раніцай на дарогах Менска працуе 375 адзінак спецыяльнай тэхнікі: гэта і трактары, і тэхніка, якая вырабляе вобмешку праезнай часткі, і бульдозеры, пагрузчыкі, самазвалы і г. д. спецыялісты падкрэслілі, што гэта нармальная колькасць з улікам варункаў надвор'я.

- У сярэднім у нас задзейнічана па 600-700 адзінак тэхнікі кожную змену. Мы атрымалі ад сіноптыкаў папярэджанне аб жоўтым узроўні небяспекі, так што 375 адзінак - гэта нармальная лічба, праца вядзецца ў штатным рэжыме, — распавялі ў «Гаррамаўтадары».

Калі спатрэбіцца (напрыклад, снегапад узмоцніцца), то дарожнікі гатовыя вывесці дадатковую тэхніку і людзей для прыборкі снегу.

— Праца вядзецца 24-гадзны, цяпер у нас займаюцца прыборкай 716 прыбіральшчыкаў тэрыторыі. Гэта менавіта з сістэмы «Гаррамаўтадара». За кожным раёнам замацаваная свая тэрыторыя, распісаны маршруты. Найперш вядзецца прыборка цэнтральных, каркасных вуліц і праспектаў, затым калоны дзеляцца і сыходзяць на другарадныя вуліцы. Асаблівая ўвага надаецца прыборцы прыпыначных пунктаў, а таксама пешаходнай часткі. Пакуль сітуацыя нармальная, рух не спаралізаваны нідзе, гарадскія артэрыі працуюць у штатным рэжыме — - дадалі спецыялісты.

Сіноптыкі: «Нічога крытычнага не адбываецца»

У Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамілі, што снегапад сёння назіраецца ў цэнтральных раёнах краіны.

- Ападкі не занадта інтэнсіўныя, але за кошт іх працягласці ў Менску чакаецца да 3 мм ападкаў - гэта блізу 3-4 см снежнага покрыва. Агулам нічога катастрафічнага не адбываецца — адзначылі сіноптыкі.

Сур'ёзны снегапад - гэта мінімум удвая больш снегу. Але і такія ападкі могуць дадаць праблем. Да прыкладу, у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях снег ідзе значна даўжэй, чым у Менску, там і снежнае покрыва вырасла значна больш.

Паветраныя масы, якія прынеслі гэтыя снегапады, наогул, павінны перамяшчацца далей, на ўсход. Але Расея не прымае - там затрымаўся антыцыклон. Таму пакуль пакідаем снегапады ў нас, яны, магчыма, будуць працягвацца і сёння, і ў наступныя дні. Нічога зноў жа крытычнага: снег будзе ісці часам і адносна невялікай інтэнсіўнасці.

У сераду і чацвер марознае надвор'е захаваецца, тэмпературы нават апусцяцца яшчэ ніжэй. А вось да канца тыдня магчымая адліга.

Сітуацыя нармалізавалася

Да 9:30, прадказальна, сітуацыя на дарогах нармалізавалася. Да 10:00 ужо не было сур'ёзных затораў ні на МКАД, ні ў цэнтральнай частцы горада. Пра перабоі ў працы грамадскага транспарту альбо пра якія-небудзь сур'ёзныя здарэнні ў Менску таксама інфармацыі няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках