28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст перамог у спрэчцы з вайсковым камісарыятам

3
Незалежны журналіст перамог у спрэчцы з вайсковым камісарыятам
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ

Гомельскі ваенкамат хацеў набраць Кастуся Жукоўскага ў «партызаны».

Намеснік начальніка мабілізацыйнага аддзела вайсковага камісарыята ў Гомелі Захар Смірноў спыніў распачатую ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адміністрацыйную справу паводле абвінавачвання ў непрыходзе без паважных прычын у вайсковы камісарыят, піша гомельская «Вясна».

Такое стала магчымым толькі пасля таго, як фрылансер нагадаў вайскоўцам пра крымінальную адказнасць за перашкоду ў якой бы там ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста.

«Я не адмаўляюся з'явіцца ў вайсковы камісарыят паводле позвы для набору на вайсковыя зборы. Улетку я прайшоў медкамісію, выдаткаваўшы больш за 10 дзён свайго асабістага неаплачанага часу, а людзі ў пагонах цяпер спрабавалі арганізаваць паўторную медкамісію. Несумненна, гэты факт з'яўляецца выкарыстаннем нібыта майго набору ў «партызаны» для стварэння перашкод у маёй дзейнасці збору інфармацыі пра рэальнае жыццё ў нашай краіне», - напісаў вайсковаму камісарыяту 44-гадовы сяржант запасу Жукоўскі.

Нагадаем, пасля атрымання позвы фрылансер выклаў вайсковаму камісару сваё бачанне праблемы і нагадаў аб недапушчальнасці выкарыстання вайсковага камісарыяту для ціску на яго. Супраць журналіста быў складзены пратакол паводле артыкула 25.8 КоАП «Непрыход у орган, які вядзе адміністрацыйны працэс», што акрамя вялікага штрафу прадугледжвае і арышт да 15 дзён.

У апошні момант вайскоўцы апамяталіся, спыніўшы пачаты пераслед журналіста ў сувязі з недаказанасцю ягонай віны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках