26 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэрэмі Корбін выступіў за вотум недаверу Тэрэзе Мэй

Джэрэмі Корбін выступіў за вотум недаверу Тэрэзе Мэй
ФОТА: AFP

Лідар брытанскай апазіцыі патрабуе правесці галасаванне аб Brexit на гэтым тыдні.

Лідар брытанскай апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін назваў "непрымальнай" пастанову брытанскай прэм'еркі перанесці на канец студзеня парламенцкае галасаванне аб дасягнутым з Брусэлем пагадненні аб умовах Brexit, якое павінна было адбыцца 11 снежня, паведамляе «Радыё Свабода».

На ягоную думку, вынясенне вотуму недаверу прэм'ерцы з'яўляецца "адзіным спосабам", каб правесці галасаванне аб угодзе наконт Brexit на гэтым тыдні.

Са слоў Корбіна дэпутаты не давяраюць прэм'ерцы праз тое, што яна не дазволіла Палаце абшчын неадкладна правесці галасаванне аб пагадненні аб выхадзе з Еўразвязу. Джэрэмі Корбін зачытаў у прысутнасці Мэй пісьмовае патрабаванне аб неабходнасці ініцыявання працэдуры вынясення ёй вотуму недаверу.

Тэрэза Мэй пасля слоў Корбіна дэманстратыўна пакінула залу пасяджэнняў у парламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках