24 красавiка 2024, Серада, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

101 год таму ў Менску пачаўся Першы Усебеларускі кангрэс

2
101 год таму ў Менску пачаўся Першы Усебеларускі кангрэс

Дэлегаты заявілі аб праве беларускага народа на самавызначэнне.

Ідэя склікання з'езда прадстаўнікоў ад населеных пераважна беларусамі губерняў з'явілася сярод прадстаўнікоў самых разнонакіраваных палітычных арганізацый яшчэ вясной 1917 года. Пра намер яго правядзення было заяўлена прадстаўнікамі беларускіх рухаў на нарадзе ў Маскве ў верасні 1917 года. У першай палове лістапада быў апублікаваны ад імя Вялікай беларускай рады, Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, беларускага Выканкама Заходняга фронту заклік «Да ўсяго народа беларускага». У ім прапаноўвалася правесці пачынаючы з 5 снежня (18 снежня паводле новага стылю) 1917 года ў Менску «Усебеларускі з'езд».

На першым пасяджэнні Усебеларускага з'езда прысутнічалі 1872 дэлегаты, з іх 1167 з правам вызначальнага голасу, якія прадстаўлялі практычна ўсе слаі насельніцтва Беларусі.

З'езд прызнаў права беларускага народа на самавызначэнне і дэмакратычную форму кіравання.

На з'ездзе былі абраныя яго Рада з 71 прадстаўнік розных партый і выканкам Рады. Пасля доўгіх дыскусій уночы з 17 на 18 снежня была прынятая рэзалюцыя: Першы Усебеларускі з'езд пастанаўляе: неадкладныя арганізаваць са свайго складу орган краявой управы ў асобе Усебеларускай Рады сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які становіцца на чале кіравання краем.

Першапачаткова бальшавіцкія дэпутаты бралі ўдзел у з'ездзе, аднак пасля прыняцця ім першых рэзалюцый аб кіраванні краінай, якія распускалі, фактычна гарадскую ўладу, кантраляваную камуністамі, уночы 17 снежня будынак з'езда быў аточаны чырвонагвардейцамі, а дэлегаты адпраўленыя па дамах. Пасля гэтага Рада з'езда некаторы час працавала ў падполлі і адыграла важную ролю ў абвяшчэнні БНР.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках