28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястра павешанага ў міліцэйскім аўто: Там было відэаназіранне

28
Сястра павешанага ў міліцэйскім аўто: Там было відэаназіранне

Што хавае міліцыя?

Смерць жыхара вёскі Слаўкава Нясвіжскага раёна Сяргея Абрамовіча ў міліцэйскім аўто. Міліцыянты кажуць пра самагубства на шнурку ад чаравіка. Але не паказваюць запісаў відэаназірання. Родныя і аднавяскоўцы ў суіцыд не вераць і задаюць шмат пытанняў. У пошуку адказаў на месца выехала журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц:

- Мы знаходзімся ў Нясвіжы і размаўляем з роднай сястрой Сяргея Абрамовіча Інай Русак, якая ў версію самагубства не верыць. Іна, што Вам распавялі міліцыянты?

- Мне патэлефанаваў увечары следчы і сказаў, што мой брат быццам бы павесіўся ў міліцэйскім аўто на шнурку ад чаравіка. Я была ў шоку, адразу не паверыла, папрасіла сяброўку, каб яна мяне адвезла ў вёску. Калі я прыехала, мне следчы патлумачыў, што яны яго везлі і не давезлі. Яны яго забралі са Слаўкава і павезлі ў Нясвіж. У дарозе быццам бы зразумелі, што ён мёртвы. Але я не магу зразумець і паверыць, што чалавек мог гэта зрабіць у міліцэйскім аўто. Тым больш што ў аўто, наколькі мне стала потым ужо вядома, ёсць відэаназіранне. Відэа мне не паказвалі. Таму сцвярджаць, што ён гэта зрабіў... Я не веру. Слядоў ад павешання, калі яго прывезлі дадому ўжо, я таксама не знайшла. Таму сцвярджаць, што ён гэта зрабіў, я не магу. [...] Шнуркі былі сантыметраў 40. Большыя яны не былі. І аўто такое, што там нельга проста ўзяць і павесіцца... [...]

Думаю, праўду нам ніхто не можа сказаць. Ніхто не ведае, што там напраўду было. І ў справядлівасць я таксама не веру...»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках