29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Адам Міхнік сказаў «Ганьба!» беларускім уладам

1
Уладзімір Някляеў: Адам Міхнік  сказаў «Ганьба!» беларускім уладам
Уладзімір Някляеў

Легендарнага дзеяча польскай «Салідарнасці» уразіла абыякавасць Лукашэнкi да Курапатаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў беларускі паэт і палітык, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў:

«Адам Міхнік у Мінску, куды яго больш за дваццаць год беларускія ўлады не ўпускалі. Чалавек, які ўжо як бы легенда. Стаяў ля вытокаў «Салідарнасці», быў удзельнікам «круглага стала», за якім польская дэмакратычная апазіцыя дамаўлялася пра будучыню Польшчы з тагачасным яе камуністычным кіраўніцтвам. Кажа: «Калі памру, і святы Пётр спытае, што ты зрабіў добрага? – адкажу, што быў удзельнікам круглага стала».

У Мінску найперш пабываў у Курапатах. Кажа: «Наймоцнае ўражанне. Месца генацыду. Укрыжаваная зямля памяці. Тут проста немагчыма не думаць пра мінулае, пра лёс народа, пра будучыню». І як ён здзівіўся, калі дазнаўся, што кіраўнік краіны за 25 гадоў не знайшоў дня, каб хоць бы зазірнуць сюды… Кажа: «Ганьба!»

Увогуле ж Адам Міхнік чалавек кампрамісны. Перакананы, што кампрамісы – віно і хлеб дэмакратыі. Але калі я спытаў, ці пайшоў бы ён, будучы, скажам, беларускім апазіцыйным палітыкам, на кампраміс з чалавекам, які дазваляе здзек над памяццю людзей, расстраляных у Курапатах, які 25 гадоў знішчаў у Беларусі мову, культуру, ўсё, што насамрэч беларускае, ставіў на кон дзеля ўлады саму Беларусь, а цяпер робіць выгляд, нібы нічога гэтага не было, Міхнік адказаў: «Не ведаю..».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках