24 красавiка 2024, Серада, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентуюць непадцэнзурнае выданне «Сымона-музыкi»

1
У Менску прэзентуюць непадцэнзурнае выданне «Сымона-музыкi»

Упершыню шырокай публіцы даступная першая рэдакцыя «Сымона музыкі» так, як яе напісаў Колас.

У канцы студзеня малодшаму сыну Якуба Коласа Міхасю Канстанцінавічу Міцкевічу споўніцца 93 гады. Але замест таго каб прымаць падарункі, спадар Міхась сам зрабіў падарунак беларусам. Напярэдадні прэзентацыі версіі паэмы «Сымон-музыка» без цэнзуры прачытаў яе ўсю на відэа. Атрымалася пяць частак па гадзіне кожная. Запісамі падзяліўся вядоўца курсаў «Мова нанова» і аўтар ідэі новага выдання «Сымона...» Глеб Лабадзенка, піша kp.by.

- Спадар Міхась здзейсніў сапраўдны ўчынак, - упэўнены Лабадзенка. - Дапамагае спадару Міхасю ягоная ўнучка (праўнучка Коласа) Васіліна Міцкевіч.

МІХАСЬ КАНСТАНЦІНАВІЧ МІЦКЕВІЧ З ПАРТРЭТАМ БАЦЬКІ
ФОТА: ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА

Здымалі відэа дома ў Міхася Канстанцінавіча і каля Дома-музея Коласа.

- Здымалі цягам пяці дзён, па частцы на дзень, - распавёў Глеб Лабадзенка. - Былі нейкія агаворкі, таму ёсць мінімальны мантаж. Спадар Міхасю ўсё ж такі 92 гады.

Упершыню шырокай публіцы даступная першая рэдакцыя «Сымона музыкі» так, як яе напісаў Колас. Усе праўкі ў кнізе адзначаныя - чытач убачыць, што менавіта выразалі цэнзары. Сёння а 18.30 у кавярні «Грай» на курсах «Мова нанова» прэзэнтуюць кнігу. На прэзентацыі купіць яе можна будзе за 20 рублёў, потым будзе каштаваць 25 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках