19 красавiка 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на вуліцы Арлоўскай сутыкнуліся пяць аўтамабіляў

7
У Менску на вуліцы Арлоўскай сутыкнуліся пяць аўтамабіляў

Надзвычайнае здарэнне адбылося праз невыкананне дыстанцыі.

Аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў адбылася раніцай 17 снежня на сталічнай вуліцы Арлоўскай. Пра гэта tut.by паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Паводле інфармацыі інспектараў, сутыкненне адбылося праз невыкананне кіроўцамі бяспечнай дыстанцыі. Пацярпелых у аварыі няма. Некаторы час рух вуліцай Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў быў абцяжараны.

У ДАІ нагадалі, што кіроўцам неабходна перабудавацца на зімовы стыль кіравання: выбіраць бяспечны хуткасны рэжым з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, трымаць бяспечную дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх манеўраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках