26 красавiка 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястра павешанага ў Нясвіжы: Міліцыя вінаватая, яны сябе прыкрываюць

Сястра павешанага ў Нясвіжы: Міліцыя вінаватая, яны сябе прыкрываюць
ФОТА: SVABODA.ORG

Міліцыянты не паказваюць родным загінулага відэазапіс, які вёўся ў салоне службовага аўтамабіля.

Як стала вядома «Радыё Свабода», жыхар Нясвіжскага раёна, які загінуў у міліцэйскім аўтамабілі, гэта жыхар вёскі Слаўкава, 48-гадовы Сяргей Абрамовіч. Аднавяскоўцы Сяргея з сумневам ставяцца да версіі «з суіцыдам». Журналісты пагаварылі з ягонай роднай сястрой, Ірынай Русак.

«Усё здарылася 29 лістапада. Брат прыйшоў дадому, пасварыўся з бацькам моцна, - расказвае сястра загінулага мужчыны. - І бацька выклікаў на яго міліцыю. Прыехалі, забралі. Забіралі пры мне, я сама бачыла ўсё. А потым павезлі яго ў бок Юшавічаў (вёска ў Нясвіжскім раёне - заўв.). Чаму не ў Нясвіж у пастарунак? Гэта добрае пытанне».

Пахаванне Сяргея Абрамовіча прайшлл 2 снежня. Пра тое, што мужчына загінуў, ягоным родным распавялі самі міліцыянты.

«Слядоў ад вяроўкі я на целе брата не знайшла, - прадаўжае Ірына Русак. - Следчы прыехаў увечары, адказваў, што гэта ўсё брат сам. Даводзілі мне, тэлефанавалі. «Суіцыд». Шукалі запіску перадсмяротную, але не знайшлі. Не было ніякай запіскі. Цяпер ідзе разбіральніцтва, следчы пытаўся ў мяне, хто можа быць вінаваты ў смерці брата. Якое маё меркаванне. Я ім сказала, што вінаватая міліцыя».

За тры тыдні, якія прайшлі з моманту смерці Сяргея Абрамовіча, пытанняў у яго родных толькі дадалося. Асноўныя з іх, чаму затрыманага пакінулі ў міліцэйскім аўтамабілі аднаго і дзе запісы з відэакамеры, усталяванай у салоне.

«Сказалі мне, што ён павесіўся на шнурку ад чаравіка, - расказвае сястра загінулага. - Але як гэта на шнурку, як гэта магчыма? Але калі нават і на шнурку, дапусцім так адбылося. То чаму яны тады яго аднаго пакінулі? Паводле правілаў яны не могуць пакідаць затрыманых адных у аўтамабілі. Там была новая машына, УАЗ «Патрыёт», у яго ў салоне камера. Ідзе запіс. Мне ніякіх запісаў не паказалі. Цішыня ў адказ».

Са слоў Ірыны, на целе брата яна знайшла невялікія пашкоджанні. У яго быў разбіты твар.

«З левага боку на твары ў брата быў невялікі парэз. Патолагаанатам мне сказаў, што твар брата быў пашкоджаны, ён быў трохі пабіты. Перад пахаваннем рабілі грыміроўку. Але ўсё адно быў шнар, каля сантыметра. Але нават калі ён і сам павесіўся, няўжо ніхто нічога не чуў? Усе глухія? Ніхто нічога не чуў, ніхто не бачыў. Міліцыянты мне сказалі, што забыліся пра яго».

Афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Беларусі Менскай вобласці Таццяна Беланог пацвердзіла, што здарэнне адбылося 29 лістапада ў міліцэйскай машыне. На пытанне, ці быў гэта менавіта суіцыд, Таццяна Беланог сказала, што цяпер высвятляюцца абставіны здарэння і прычыны смерці. Нясвіжскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. «Прызначаная судова-медыцынская экспэртыза, якая высветліць дакладную прычыну смерці мужчыны 1969 года нараджэння, следства збірае неабходныя матэрыялы».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках