29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст - уладам: Дык змоўкніце ўжо, не трэба няславіцца!

28
Эканаміст - уладам: Дык змоўкніце ўжо, не трэба няславіцца!
ЛЕАНІД ЗАІКА

Краінай кіруюць вельмі слабыя людзі.

Пра гэта ў інтэрв'ю primus.by заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка ў каментары эканамічнай палітыкі беларускай улады і падыходы пры фармаванні дзяржбюджэту краіны:

- Хачу сказаць як эканаміст: беларускі бюджэт ніколі не выклікаў у мяне сур'ёзнага стаўлення. Тут дарэчная фраза з Оруэла: найлепшы бюджэт - гэта адсутнасць бюджэту.

Бюджэт Беларусі - проста пластылінавы. Таму што пры нашых паказчыках інфляцыі ўсе гэтыя лічбы плаваюць, як каты ў палонцы перад Калядамі.

Тое, што робіць урад - гэта дур. Самая сапраўдная. Вельмі слабенькія людзі кіруюць краінай і займаюцца бюджэтам. Яны не разумеюць, што Беларусь павінна быць незалежнай і самастойнай. І ўся дадзенасць бюджэту павінна зыходзіць не з коштаў нафты, а з ВУП, які ствараецца і фармуецца ў асноўных галінах занятасці і дзейнасці.

Мяне ўвогуле здзіўляе, калі цяперашні міністр фінансаў пачынае гаварыць: мы палічылі, якім будзе курс даляра... Вы што, Федэральная рэзервовая сістэма ЗША? Ды змоўкніце ўжо, не трэба ганьбіцца! Курс рубля - вось ваша справа.

Спачатку «лічаць» курс даляра, а потым – прагназаваныя кошты нафты. Гэтая формула - для дурняў.

Калі вам падабаецца нафтавая тэматыка і вы хочаце браць прыклад з расейцаў, то хаця б разумейце, што ў РФ няма бюджэту. Тое, што яны называюць «бюджэтам» - гэта прыходна-расходная кніга бензакалонкі. Правільна калісьці сказаў Джон МакКейн пра тое, што Расея - гэта вялікая бензакалонка.

Хлопцы, вы пакуль не выскачылі з вашай бензакалоначнай гісторыі. У Лукашэнкі за ўвесь час не знайшлося ніводнага міністра, які б разумеў неабходнасць рэструктурызацыі бюджэту.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках