25 красавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЕЛАЗ адсудзіў $3 тысячы за выкарыстанне таварнага знака

7
БЕЛАЗ адсудзіў $3 тысячы за выкарыстанне таварнага знака

Гэта ўжо другі суд, які БЕЛАЗ перамог у кампаніі «ТК Вяліс» з Ніжняга Ноўгарада.

Пастановай Арбітражнага суда Ніжагародскай вобласці задаволеныя цалкампазоўныя патрабаванні ААТ «БелАЗ» аб спагнанні з расейскай кампаніі «ТК Вяліс» кампенсацыі за незаконнае выкарыстанне таварнага знака «БЕЛАЗ». Пра гэта паведамляе прэс-служба БелАЗ.

Кампенсацыя склала 200 000 расейскіх рублёў (блізу 3 тысяч даляраў. - Заўвага).

Гэта ўжо другі суд, які БЕЛАЗ выйграў у кампаніі «ТК Вяліс» з Ніжняга Ноўгарада.

Раней ТАА «ТК Вяліс» трапіла ў поле зроку зацікаўленых службаў прадпрыемства і праваахоўных органаў у сувязі з рэалізацыяй кантрафактных запасных частак да кар'ернай тэхнікі і незаконным выкарыстаннем таварнага знака «БЕЛАЗ» на тэрыторыі Расеі. Кампанія «ТК «Вяліс» прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, на арганізацыю накладзены штраф сумай 50 тысяч расейскіх рублёў, канфіскаваная прадукцыя для наступнага знішчэння.

Нагадаем, холдынг БЕЛАЗ вядзе на расейскім рынку актыўную кампанію для спынення незаконнага выкарыстання таварнага знака «БЕЛАЗ». У большасці выпадкаў суды прызналі правату жодзінскага гіганта.

За 2017 год і чатыры месяцы бягучага года БЕЛАЗ выставіў 17 пазоваў у арбітражныя суды Расеі за выкарыстанне слова «БЕЛАЗ» у назвах арганізацый альбо даменных імёнаў. Паводле 15 пазоваў справы разгледжаныя, і ўсе пастановы вынесеныя на карысць жодзінскага холдынгу.

На афіцыйным сайце ААТ «БелАЗ» у раздзеле «Сэрвіс і запчасткі» размешчаны спіс арганізацый, якія вырабляюць і рэалізуюць неарыгінальная запчасткі альбо незаконна выкарыстоўваюць таварны знак «БЕЛАЗ». Гэта 270 арганізацый з указаннем усіх неабходных звестак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках