3 траўня 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Як Расея ўмацоўвае NATO

1
Financial Times: Як Расея ўмацоўвае NATO

Сваімі дзеяннямі Крэмль не расколвае Альянс, а толькі ўмацоўвае яго.

"Выдатная гісторыя, пра якую не кажуць у Еўропе - гэта тое, што Расея умацоўвае NАТО, а не расколвае яго", - сцвярджае ў сваім артыкуле для Financial Times (пераклад - inopressa.ru) Кэй Бэйлі Гатчынсан, амбасадарка ЗША ў NATO.

"Звярніце ўвагу на тое, што адбылося ў Брусэлі на мінулым тыдні, - заклікае яна. - Пасля месяцаў дыскусій ЗША ды іхнія хаўруснікі пастанавілі, што не могуць больш гадзіцца з расейскім махлярствам. Усе 29 міністраў замежных спраў NATO аднадушна падтрымалі амерыканскую выснову пра тое, што Масква "істотна парушае "свае абавязанні паводле Пагаднення аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСДМ). Расея падважвае ўмову ад 1987 года, ведучы распрацоўкі і разгортваючы ракетную сістэму сярэдняй далёкасці, якую можна выкарыстоўваць для нанясення як канвенцыйнага, так і ядзернага ўдару. Гэта - парушэнне пагаднення РСМД, бо гэтыя ракеты выпрабоўваліся на далёкасць, што выяўна забараняецца тэкстам умовы".

"Расея зрабіла згаданую вышэй ракетную сістэму для атрымання вайсковай перавагі, стварэння пагрозы для сіл NATO ў Еўропе і для таго, каб паставіць ЗША перад складаным выбарам, - сцвярджае аўтар публікацыі. - Калі пакінуць сітуацыю без кантролю ў той час, як ЗША працягнуць выкананне сваіх абавязанняў, Расея атрымае тую перавагу, да якой імкнецца. Мы не можам дапусціць гэтага".

Са слоў Бэйлі Гатчынсан, "ЗША застаюцца вернымі сваім абавязанням і свайму імкненню да ўсякіх дзейсных пагадненняў аб кантролі над узбраеннямі, якія будуць мацаваць бяспеку ЗША і нашых хаўруснікаў".

"Аднак кантроль над узбраеннямі працуе толькі ў тым выпадку, калі яго выконваюць абедзве стараны. Вось чаму мы паінфармавалі Расею за 60 дзён аб сваім намеры прыпыніць выкананне сваіх абавязанняў паводле пагаднення РСМД датуль, пакуль Масква не вернецца да поўнага і доваднага выканання", - піша амбасадарка ЗША ў NATO.

"У гэтай атмасфэры мы і нашы хаўруснікі маем дзейнічаць так, каб стрымліваць усё больш агрэсіўную і няўрымслівую Расею", - падрахоўвае яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках