26 красавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік УПЦ Маскоўскага патрыярхату страціў тытул

17
Кіраўнік УПЦ Маскоўскага патрыярхату страціў тытул
КІРАЎНІК УКРАІНСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ МАСКОЎСКАГА ПАТРЫЯРХАТУ АНУФРЫЙ

Дзейнасць Маскоўскага патрыярхату ва Украіне афіцыйна перастала быць легітымнай.

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) Ануфрый афіцыйна страціў тытул мітрапаліта Кіеўскага. Пра гэта спікер УПЦ Кіеўскага патрыярхату архіепіскап Яўстрацій паведаміў у суботу, 15 снежня, паведамляе dw.com.

Тытул атрымаў кіраўнік памеснай праваслаўнай царквы ва Украіне Епіфаній, абраны раней у гэты ж дзень на аб'яднальным саборы праваслаўных цэркваў у Кіеве.

Пасля заканчэння сабора кіраўнік новай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Украіны заклікаў далучацца да яе праваслаўных кіраўнікоў і прыхаджан.

6 студзеня 2019 года Экуменічны патрыярх Варфаламей у Стамбуле перадасць томас (указ) аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы Украіны абранаму на аб'яднальным саборы кіраўніку.

РПЦ - супраць надання аўтакефаліі ўкраінскай царкве

Расейская праваслаўная царква (РПЦ) выступае супраць надання аўтакефаліі ўкраінскай царкве. 15 кастрычніка РПЦ абвясціла аб разрыве стасункаў з Канстанцінопальскім патрыярхатам, бо той пазбавіў юрыдычнага дзеяння ўказ ад 1686 года аб перадачы Маскве Кіеўскай мітраполіі і зняў анафему з кіраўнікоў дзвюх некананічных цэркваў ва Украіне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках