24 красавiка 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландыя праводзіць расследаванне ў дачыненні да Facebook

Ірландыя праводзіць расследаванне ў дачыненні да Facebook

Раней у сацыяльнай сетцы выявілі ўразлівасць, якая магла закрануць 6,8 млн карыстальнікаў.

Камісія абароны звестак (DPC) Ірландыі, дзе размешчаная еўрапейская штаб-кватэра Facebook, у пятніцу, 14 снежня, пачала расследаванне ў дачыненні да кампаніі пасля выяўлення новай уразлівасці ў сацыяльную сетку, піша «Немецкая волна».

Экспэрты DPC маюць намер вывучыць, як Facebook выконваў Нормы агульнай абароны звестак Еўразвязу, якія ўвайшлі ў дзеянне ў канцы траўня 2018 года.

Раней у той жа дзень прадстаўнікі Facebook паведамілі пра выяўленую ўразлівасць, праз якую фатаграфіі 6,8 млн карыстальнікаў сацыяльнай сеткі маглі быць даступныя для іншых дадаткаў. Уразлівасць існавала з 13 да 25 верасня, падкрэсліваецца ў заяве Facebook.

Пасля таго, як ЕЗ зрабіў больш жорсткімі правілы абароны звестак, DPC неаднаразова атрымлівала скаргі ад карыстальнікаў сацыяльных сетак што да парушэння іх асабістай прасторы, адзначыў прадстаўнік камісіі Грэм Дойл. За парушэнне еўрапейскага заканадаўства ў галіне абароны звестак Facebook і іншым міжнародным кампаніям пагражае штраф сумаю да 4 працэнтаў гадавога абароту.

Найбуйнейшая ўцечка звестак і хакерская атака

У пачатку 2018 года стала вядома пра найбуйнейшую ў гісторыі Facebook уцечку асабістых звестак карыстальнікаў. Кампанія Cambridge Analytica незаконна сабрала звесткі 87 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі і перадавала іх трэцім асобам, у тым ліку, як мяркуецца, перадвыбарчаму штабу цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У красавіку і траўні заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг у Кангрэсе ЗША і Еўрапарламенце прызнаў памылку і прынёс прабачэнні за уцечку звестак.

У верасні 2018 года сацыяльная сетка была атакаваная хакерамі. Паводле ацэнкі Facebook, у выніку пацярпелі блізу 29 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Пры нападзе кіберзлачынцы скарысталіся праломам у сістэме бяспекі сацыяльных сетак, якая дазваляе ўбачыць сваю старонку ад асобы іншых карыстальнікаў. Са слоў віцэ-прэзідэнта кампаніі Гая Росэна, Facebook ліквідаваў уразлівасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках