19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Там, дзе сёння махаюць расейскім кадзілам, заўтра б'юць расейскімі «Градамі»

10
Парашэнка: Там, дзе сёння махаюць расейскім кадзілам, заўтра б'юць расейскімі «Градамі»
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Пытанне ўкраінскай аўтакефаліі з'яўляецца пытаннем нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Атрыманне незалежнасці ўкраінскай праваслаўнай царквой гэткае ж важнае, як рэферэндум аб незалежнасці Украіны, праведзены больш за 27 гадоў таму. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы на плошчы каля Сафійскага сабора ў Кіеве, паведамляе "Гордон".

«Крэмль не хавае, што разглядае РПЦ як адзін з галоўных інструментаў уплыву на Украіну. Сітуацыю ва ўкраінскім праваслаўі абмяркоўваюць на савеце бяспекі Расеі пад правадырствам яе прэзідэнта. А ад украінскай дзяржавы патрабуюць не ўмешвацца ў яго ж украінскія справы. А калі ў Маскве кажуць пра Украіну як пра іх кананічную тэрыторыю, хіба гэта не з'яўляецца замахам на нашу тэрытарыяльную цэласнасць?» - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт дадаў, што ў такіх умовах трэба абараняць і ўкраінскую зямлю, і ўкраінскі дух.

«Там, дзе сёння махаюць расейскім кадзілам, заўтра б'юць расейскімі «Градамі». Таму што спачатку Кірыл калясіў па Украіне з прапагандай расейскага свету і адзінай купелі, а потым паехалі іх танкі. Відавочна, што пытанне аўтакефаліі выходзіць далёка за межы царкоўных інтарэсаў. Гэта пытанне нашай нацыянальнай бяспекі», - адзначыў Парашэнка.

Са слоў прэзідэнта, усе лідары іншых дзяржаў пры сустрэчы цікавіліся ў яго пра сітуацыю з аўтакефаліяй.

«Калі расейскі прэзідэнт [Уладзімір Пуцін] сказаў, што распад СССР стаў для Расеі галоўнай геапалітычнай катастрофай XX стагоддзя, для Пуціна, як вельмі добра напісаў Міраслаў Марыновіч, атрыманне аўтакефаліі украінскім праваслаўем - гэта другая геапалітычная катастрофа. Толькі гэтым разам маштабам не ў стагоддзе, а ў тысячагоддзе!» - падсумаваў ён.

Сёння, 15 снежня, у Сафійскім саборы ў Кіеве прайшоў аб'яднаўчы сабор, задачай якога было стварэнне памеснай украінскай праваслаўнай царквы. На сабор запрасілі ўсіх архірэяў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП), УПЦ Маскоўскага патрыярхату і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ). Вядома, што прыбыло двое мітрапалітаў УПЦ МП. Падчас сабора абралі зверхніка адзінай праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліта Епіфанія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках