19 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб'яднаўчы сабор абраў кіраўніка Украінскай царквы

48
Аб'яднаўчы сабор абраў кіраўніка Украінскай царквы
Фото: Администрация Президента Украины

Гістарычная падзея адбылася сёння ў Кіеве.

Сёння, 15 снежня, на Аб'яднаўчым саборы ў Кіеве біскупы абралі кіраўніка памеснай украінскай праваслаўнай царквы. Як паведамляюць крыніцы liga.net, ім стаў біскуп Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Епіфаній.

Усяго ў саборы бралі ўдзел 190 чалавек. Больш за ўсё прадстаўнікоў УПЦ КП: у склад дэлегацыі ўвайшлі 42 архірэі і з імі па адным святары і прыхаджаніну. Увогуле 126 дэлегатаў. Кожны біскуп УПЦ МП таксама прыйшоў са святаром і прыхаджанінам, усяго - 30 чалавек. Украінская аўтакефальная праваслаўная царква пацвердзіла ўдзел 12 біскупаў (разам са святарамі і парафіянамі - 36 дэлегатаў).

Галасаванне праходзіла ў два туры.

Цяпер Епіфан, як было анансавана раней, атрымае томас аб аўтакефаліі памеснай украінскай праваслаўнай царквы.

Пазней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і кіраўнік адзінай украінскай праваслаўнай памеснай царквы Епіфаній падняліся на сцэну каля храма Сафіі. Прэзідэнт павіншаваў украінцаў са стварэннем адзінай царквы і абраннем яе зверхніка.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках