19 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі ў акцыях пратэсту «жоўтых камізэлек» узялі ўдзел амаль 34 тысячы чалавек

3
У Францыі ў акцыях пратэсту «жоўтых камізэлек» узялі ўдзел амаль 34 тысячы чалавек
ФОТА: REUTERS

Толькі ў Парыжы выйшла пратэставаць больш за дзве тысячы французаў.

15 снежня на акцыі пратэсту ва ўсёй Францыі выйшла блізу 33,5 тысяч чалавек, якія ідэнтыфікуюць сябе па жоўтых камізэльках. Пра гэта са спасылкай на звесткі Міністэрства ўнутраных спраў краіны паведамляе Le Figaro (пераклад - gordonua.com).

З гэтага ліку пратэстуючых на Парыж прыпадае 2200.

У сталіцы Францыі ў раёне Елісейскіх палёў адбыліся сутыкненні «жоўтых камізэлек» з праваахоўнікамі, быў ужыты слёзатачывы газ.

У паліцыі Парыжа кажуць пра 95 затрыманняў і 63 арыштаваных паводле стану на 14.00.

Фото: Reuters

У сувязі з пастановай урада Францыі павысіць з 2019 года падатак на дызельнае паліва і бензін у Францыі ў сярэдзіне лістапада пачаліся акцыі пратэсту. Мітынгоўцы заяўлялі, што падвышэнне прывядзе да росту коштаў, ва ўрадзе растлумачылі гэтыя планы барацьбой за ахову навакольнага асяроддзя.

Пратэстны рух атрымаў назву «жоўтыя камізэлькі», бо дэманстранты апранутыя ў флуарэсцэнтныя камізэлькі, якія павінны быць ва ўсіх аўтамабілях Францыі.

Фото: Reuters

5 снежня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на фоне масавых акцый пратэсту адмовіўся ад планаў павысіць падатак на паліва. Аднак пратэсты не спыніліся. Толькі 8 снежня, у апошні дзень актыўных пратэстаў, праваахоўнікі затрымалі больш за 1700 дэманстрантаў.

Фото: Reuters
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках