19 траўня 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады фронт» абраў новага старшыню

7
«Малады фронт» абраў новага старшыню
ДЗЯНІС УРБАНОВІЧ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ, BELSAT.EU

Ім стаў вядомы абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч.

Новым старшынём «Маладога фронту» стаў Дзяніс Урбановіч - адзін з найбольш актыўных удзельнікаў абароны Курапатаў. Як паведамляе «Белсат», пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках Зміцер Дашкевіч.

Дзяніс Урбановіч стаў вядомай фігурай сярод грамадзянскай супольнасці толькі сёлета, дзякуючы ягонаму ўдзелу ў абароне Курапатаў. Актывіста некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзяніс Урбановіч - ураджэнец Лагойска. У 2015 годзе ён быў арыштаваны і адсядзеў 2 гады за акцыю, якую ён з малодшым братам арганізаваў на выбарчым участку падчас «прэзідэнцкай кампаніі».

«Я заскочыў на дах выбарчага ўчастка, скінуў сцяг, зламаў інфармацыйны шчыт, з інфармацыяй пра кандыдата Лукашэнку. А на выбарчым плакаце я маркерам напісаў «За празрыстыя выбары». Ну і так атрымалася, што калі я зрываў сцяг, я яго парваў па лініі арнаменту - разумееце, было проста няёмка, я там баяўся, каб не ўпасці. На наступны дзень - 3 кастрычніка - нас усіх затрымалі і прывезлі ў Лагойскі РАУС», - распавядаў раней Урбановіч.

ЗАТРЫМАННЕ ДЗЯНІСА УРБАНОВІЧА Ў КУРАПАТАХ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ, BELSAT.EU

Дзяніса Урбановіча і ягонага брата Максіма (на выбарчым участку яны былі разам) арыштавалі. Была распачатая крымінальная справа паводле арт.370 і ч.1 і 2 арт.339 Крымінальнага кодэкса. У выніку Дзяніс атрымаў 2 гады пазбаўлення волі, ягоны брат - 1,5 года. Браты Урбановічы адседзелі свае турэмныя тэрміны цалкам. Пасля вызвалення Дзяніса змясцілі пад прэвентыўны нагляд, як асобу, нібыта «схільную да экстрэмізму».

«Гэта пачалося яшчэ ў калоніі, калі я патрабаваў бірку на беларускай мове», - тлумачыў сваю «рэпутацыю» актывіст.

У чэрвені Урбановіч распавядаў, што далучыўся да партыі БСДП «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках